Дажынкi-2012. Порограмма мероприятий

 

Праграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі “Дажынкі-2012”

 

 

 

 

 

21 верасня 2012 года

1. Цэнтральная пляцоўка
Маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам

16.00 Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод.
Гала-канцэрт “Магілёўшчына фестывальная – працаўнікам вёскі”.

21.30 Канцэрт народнга артыста Расіі Алега Газманава.

23.00 Святочны феерверк.

2. Пляцоўка ў акадэмгарадку ўстановы адукацыі
«Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія»

«Беларусь маладая»

10.00-24.00 Выстава інавацый і дасягненняў у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь. (Акадэмгарадок).

10.00-24.00 Гiстарычная экспазiцыя «Горкi ў скарбонцы спадчыны беларусаў». (Зялёная зона ад вул. Цiмiразева да Палаца культуры БДСГА).

10.00-24.00 Выстава караваяў i хлебабулачных вырабаў Магiлёўскай вобласцi. «Свята хлеба»: канцэртна-выставачная праграма ўстаноў культуры г.Бабруйска. (Пешаходная зона па вул. Студэнцкай).

10.00-24.00 Выстава навуковых праектаў студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята. (Корпус № 11 УА «БДСГА»).
10.00-24.00 Вернiсаж мастакоў «Натхненне Радзiмай» і канцэртныя выступленні творчых калектываў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. (Вул. Студэнцкая).

10.00-24.00 Выстава-продаж кніг і часопісаў беларускіх выдавецтваў, перыядычных выданняў, сувенірнай прадукцыі ААТ “Белсаюздрук”. (Акадэмгарадок).

10.00-01.00 Свята «Беларусь маладая». Творчая праграма з удзелам маладзёжных калектываў Магілёўскай вобласці, калектываў Палаца культуры БДСГА, канцэрты аматарскіх калектываў, «Свята маладосці, здароўя, прыгажосці» (дыска-праграма з удзелам аматарскіх і прафесійных творчых груп і выканаўцаў). (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БДСГА).

10.00-12.30 Творчы праект БРСМ «Уладар сяла».  (Канцэртная пляцоўка і зялёная зона каля Палаца культуры БДСГА).
11.00              Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Студэнты”.

12.00-12.30 Закладка алеі заслужаных працаўнікоў сельскай гаспадаркі Беларусі. (Узбярэжжа Ніжняга возера).

12.30-13.00 Канцэртная праграма народнай эстраднай студыі «Фантазія» Дома культуры аўтазавода імя С. Кірава (г. Магілёў), Заслужанага аматарскага  калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні «Шына-най» дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”, узорнай эстраднай студыі «Сажынцы» дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска», народнага тэатра моды дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці».

13.00-14.15 Канцэртная праграма творчых маладзёжных калектываў установы культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу».

14.15-15.00 Канцэртная праграма творчых калектываў Цэнтра дзіцячай творчасці “Росквіт” Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска.

14.50-15.00 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012».

15.00-15.55 Канцэртная праграма калектываў дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”.

16.00-17.30 Прамая радыётрансляцыя Урачыстага адкрыцця рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» i цырымонiі ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод. (На усіх канцэртных пляцоўках фестывалю).

17.30-19.00  Канцэртная праграма калектываў Магілёўскай абласной філармоніі.

22.00-01.00 Канцэрт артыстаў беларускай эстрады пры падтрымцы СТАА МТС і дыскатэка (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БГСХА).

10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады, адкрытыя кафэ і рэстараны спажыўкааперацыі.

 

3-4. Пешаходная зона па вул. Бруцара-Ерафееўскай

10.00-24.00 Канцэртныя праграмы, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ўстаноў адукацыi Магілёўскай вобласцi.

14.40-14.50 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012».

5. Плошча імя Якубоўскага
Свята «Кірмаш на дажынках»

10.00-24.00 Горад майстроў. Майстар-класы і творчыя прэзентацыі розных відаў рамёстваў.

10.20-13.30 Канцэртная праграма «У карагодзе сяброў» з
удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі, аматарскіх калектываў Магілёўскай вобласці і гасцей фестывалю.

12.00-12.15 Спецыяльнае памятнае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага рэспубліканскаму фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» .

14.20-14.30  Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублi-канскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012».

14.45-15.55, 19.00-22.00  Канцэртная праграма «Скарбнiца талентаў Прыдняпроўя» з удзелам заслужаных і народных калектываў Беларусі (працяг).

17.30-19.00 Канцэртная праграма «Сябры на дажынках»  з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі.

22.00-24.00 Танцавальная забаўляльная рэтра-праграмма «Матывы сэрца» (беларускія народныя пабытовыя танцы, танцы 50-70 гадоў у выкананні фальклорных і эстрадных калектываў Магілёўскай вобласці).

10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады і аб`екты грамадскага харчавання.

6. Дзiцячы сквер па вул. Якубоўскага

10.00-22.00 Дзіцячае свята «Беларускі кірмаш» (фальклорныя падворкі дзіцячых школ мастацтваў, спектаклі лялечных тэатраў).

10.00-13.45 Канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

14.10-14.20  Сустрэча святочнага  шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012».

14.45-15.55 Выступленні навучэнцаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, дзіцячых  узорных калектываў Магілёўскай вобласці.

17.30-18.45  Канцэртная праграма калектываў дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці», г. Магілёў.

18.45-19.30  Тэатральная пастаноўка «Неверагодныя прыгоды казачных герояў» у выкананні тэатра эстрадных мініяцюр «Штрых» Шклоўскага раённага Дома культуры.

19.30-19.50 Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Ярыца» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці», г. Магілёў.

19.50-20.20 Тэатральная пастаноўка «Як казкі пераблыталіся» у выкананні маладзёжнага тэатра эстрадных мініяцюр «Кампанія» Арэхаўскага сельскага Дома культуры Клічаўскага раёна.

20.20-22.00 Танцавальны марафон дзіцячых харэаграфічных калектываў.

10.00-24.00 Выстава-продаж тавараў для дзяцей, работа дзіцячых кафэ.

7. Пляцоўка каля гандлёвага цэнтра “Парнас”,
вул. Якубоўскага
Свята «Беларускія дажынкі»

10.00-10.40 Канцэртныя выступленні фальклорных калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь.

10.40-13.30 Выступленні фальклорных калектываў Магілёўскай вобласцi – пераможцаў абласнога агляду-конкурсу фальклорна-этнаграфічнага мастацтва.

14.00-14.10 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012». Этнаграфічная кампазіцыя «Беларускія дажынкі».

14.45-15.55, 17.30-20.00 Выступленні фальклорных калектываў Магілёўскай вобласцi – пераможцаў абласнога агляду-конкурсу фальклорна-этнаграфічнага мастацтва.

20.00-24.00 Паказ пастановак пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».
10.00-24.00 Экспазіцыя кніжных выстаў бібліятэк Магілёўскай вобласці.

10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады па продажу спажывецкіх тавараў.

10.00-24.00 Выстава сучасных легкавых аўтамабіляў і матацыклаў сусветных вытворцаў. (Вул. Якубоўскага).

 8. Пляцоўка каля кiнатэатра “Крынiца”,
вул. Якубоўскага

10.00-24.00 Выставачныя экспазіцыі і канцэртныя праграмы нацыянальных грамадскіх аб`яднанняў.

11.20-13.20 Гульнёвыя праграмы «Восеньскі кірмаш».

13.50-14.00 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012». Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Магілёў вітае Дажынкі».

14.45-15.55 Канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў Магілёва.

18.30 Прэм`ерны паказ камедыі «Украсці Бельмандо» (Рэспубліка Беларусь, рэжысёр Мікалай Князеў). (Кінатэатр «Крыніца»).

18.30-21.00 Канцэртная праграма калектываў – удзельнікаў абласнога тура ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

20.00-22.00 Канцэрт духавых аркестраў.

22.00-24.00 Святочная танцавальная праграма калектываў і выканаўцаў г. Магілёва.

10.00-24.00 Выстава-продаж тавараў паўсядзённага попыту гандлёвых прадпрыемстваў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь. Работа адкрытых кафэ і рэстаранаў.

 9. Плошча Цэнтральная
Свята «Дары Зямлі нашай роднай»

10.00-24.00 Тэатралiзаваныя экспазiцыi раёнаў Магілёўскай вобласці. Выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

10.00-11.30 Тэатралiзаванае прадстаўленне «Славім Зямлю беларускую» з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі, заслужаных, народных калектываў Магілёўскай вобласці.

11.30-13.00 Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя
Г. Цітовіча.

13.30-13.45 Тэатралiзаваная дзея «У гонар Зямлi беларускай» (выступленне зводнага духавога аркестра, вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Красуй, Беларусь!», харэаграфічная сюіта з беларускіх народных танцаў, кампазіцыя «Паклон хлебаробу»). Цырымонія адкрыцця памятнага знака «Сімвал дабрабыту зямлі Горацкай».

13.45 Святочнае шэсце ўдзельнiкаў Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу “Дажынкi-2012” (Плошча Цэнтральная – Плошча імя  Якубоўскага – вул. Бруцара-Ерафееўская – вул. Студэнцкая – Маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам).

13.45-14.00 Прэзентацыя святочнай экспазіцыі «Дары зямлі роднай».

14.00-14.35 Тэатралізаванае прадстаўленне «Славім Зямлю беларускую» з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі, заслужаных, народных калектываў Магілёўскай вобласці.

14.35-15.55 Тэатралізаванае прадстаўленне «Беларускія дажынкi».

16.00-17.30 Прамая тэлетрансляцыя Урачыстага адкрыцця рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» i цырымонiі ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод.

17.30-18.50 Плац-канцэрт духавых аркестраў.
18.50-20.10 Святочная праграма «Святкуем дажынкi» з удзелам калектываў Магiлёўскай вобласцi.

20.10-20.40 Выступленне народнага хору выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Родніца», г. Мінск.

20.40-21.30 Канцэртныя праграмы творчых калектываў замежжа – аркестра баяністаў імя П.І. Смірнова (г. Санкт-Пецярбург).

21.30-22.30 Канцэртная праграма з удзелам арт-групы «Смаленскія мужыкі» абласнога цэнтра народнай творчасці, г. Смаленск.

22.30-24.00 Свята беларускай моды. Канцэрт эстраднай спявачкі Іскуі Абалян.

10.00-24.00 Работа гандлёвых радоў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь, адкрытых кафэ і рэстаранаў.

 10. Спартыўная пляцоўка. (Лядовая арэна, вул. Вакзальная).

10.00-24.00 Праграма «Спартыўная краiна».

  • спаборніцтвы па валейболе (Лядовая арэна, зала гульнявых відаў спорту);
  • таварыскія сустрэчы па хакею, масавыя катанні на каньках (Лядовая арэна);
  • паказальныя выступленні спартсмэнаў і студэнцкай моладзі, маладзёжная спартыўна-забаўляльная праграма «На старце юнацтва», канцэртныя выступленні творчых калектываў Горацкага раёна. (Пляцоўка каля Лядовай арэны).

 

22 верасня 2012 года (субота)

1. Цэнтральная пляцоўка.
Маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам

11.00 Цырымонiя ўручэння дзяржаўных узнагарод, другіх і трэціх прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур «Славім хлеб і рукі залатыя» з удзелам творчых калектываў абласцей рэспублікі.

18.00 Маладзёжны эстрадны канцэрт пры падтрымцы ЗП Velcom.

 2. Пляцоўка ў акадэмгарадку ўстановы адукацыі
«Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія»
«Беларусь маладая»

10.00-22.00 Выстава інавацый і дасягненняў у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь. (Акадэмгарадок).

10.00-22.00 Гiстарычная музейная экспазiцыя «Горкi ў скарбонцы спадчыны беларусаў». (Зялёная зона ад вул. Цiмiразева да Палаца культуры БДСГА).

10.00-22.00 Выстава караваяў i хлебабулачных вырабаў Магiлёўскай вобласцi. «Свята хлеба»: канцэртна-выставачная праграма ўстаноў культуры г.Бабруйска. (Пешаходная зона па вул. Студэнцкай).

10.00-22.00 Выстава навуковых праектаў студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята. (Корпус № 11 УА «БДСГА»).

10.00-22.00 Вернiсаж мастакоў «Натхненне Радзiмай» з канцэртнай праграмай творчых калектываў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. (Вул. Студэнцкая).

10.00-22.00 Выстава-продаж кніг і часопісаў беларускіх выдавецтваў, перыядычных выданняў, сувенірнай прадукцыі ААТ “Белсаюздрук”. (Акадэмгарадок).
10.00-16.00 Студэнцкае свята «Віват, Акадэмія!». (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БДСГА).

16.00-21.00 Святочная маладзёжная праграма з удзелам каманд КВЗ вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, тэматычныя канцэртныя праграмы з удзелам студэнцкіх і маладзёжных творчых калектываў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці. (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БДСГА).

20.00-22.00 Творчыя праекты БРСМ: дыска-праграма з удзелам маладзёжных калектываў. (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БДСГА).

10.00-22.00 Працуюць гандлёвыя рады, адкрытыя кафэ і рэстараны спажыўкааперацыі.

 3-4. Пешаходная зона на вул. Бруцара-Ерафееўскай

10.00-22.00 Канцэртныя праграмы, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ўстаноў адукацыi Магілёўскай вобласцi.

5. Плошча імя Якубоўскага
Свята «Кірмаш на дажынках»

10.00-22.00 Свята «Кірмаш на дажынках». Горад майстроў. Майстар-класы і творчыя прэзентацыі  розных відаў рамёстваў.

10.00-18.30 Канцэртная праграма «Скарбнiца талентаў Прыдняпроўя» з удзелам творчых калектываў Магілёўскай вобласці.

18.30-20.00 Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці і гасцей фестывалю.

20.00-22.00 Танцавальная забаўляльная рэтра-праграма.

10.00-22.00 Працуюць гандлёвыя рады і аб’екты грамадскага харчавання.

 6. Дзiцячы сквер па вул. Якубоўскага
Дзіцячае свята «Вясёлка дзяцінства»

10.00-21.00 Выстава работ навучэнцаў Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў.

10.00-13.15 Канцэртныя выступленні дзіцячых творчых калектываў гг. Магілёва і Бабруйска.

13.15-14.00 Тэатральная пастаноўка «Квак Несквік» у выкананні маладзёжнага тэатра мініяцюр «Імпульс» Маладзёжнага Цэнтра «Юнацтва», г. Касцюковічы.

14.00-15.00 Мюзікл Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», г. Магілёў.

15.00-16.30 Выступленні творчых калектываў г. Горкі і Горацкага раёна.

16.30-17.10 Выступленне Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні «Шына-най» дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў г. Бабруйска».

17.10-18.00 Выступленне Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра-студыі «Радуга» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці», г.Магілёў.

18.00-21.00 Выступленні творчых калектываў Горацкага раёна.

10.00-21.00 Выстава-продаж тавараў для дзяцей, работа дзіцячых кафэ.

7. Пляцоўка каля гандлёвага цэнтра «Парнас»,
вул. Якубоўскага

10.00-15.00 Тэматычныя канцэртныя абрадавыя праграмы «Беларускiя дажынкi» з удзелам фальклорна-этнаграфічных і аўтэнтычных калектываў абласцей Беларусі.

15.00-22.00 Паказ пастановак пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».

10.00-22.00 Экспазіцыя кніжных выстаў бібліятэк Магілёўскай вобласці.

10.00-22.00 Працуюць гандлёвыя рады па продажу спажывецкіх тавараў.

10.00-22.00 Выстава сучасных легкавых аўтамабіляў і матацыклаў сусветных вытворцаў. (Вул. Якубоўскага).

 8. Пляцоўка каля кiнатэатра «Крынiца», вул. Якубоўскага

10.00-22.00 Выставачныя экспазіцыі і канцэртныя праграмы нацыянальных грамадскіх аб`яднанняў.

10.00-13.00 Гульнёвыя праграмы «Восеньскі кірмаш».

13.00-22.00 Канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў г.Магілёва.

10.00-22.00 Выстава-продаж тавараў паўсядзённага попыту гандлёвых прадпрыемстваў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь.

 9. Плошча Цэнтральная

10.00-22.00 Свята «Дары зямлi нашай роднай». Тэатралiзаваныя экспазiцыi раёнаў Магiлёўскай вобласцi. Выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

10.00-17.00 Святочная праграма «Святкуем дажынкi» з удзелам  калектываў Магілёўскай вобласці.

15.30-17.00 Беларускі турнір асілкаў з удзелам мацнейшых спартсмэнаў Рэспублікі Беларусь.

17.00-17.15 Канцэртнае выступленне Магілёўскай гарадской капэлы.

17.15-18.15 Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці і гасцей фестывалю.

18.15-19.15 Канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Ўзброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

19.15-22.00 Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці і гасцей фестывалю.

10.00-22.00 Работа гандлёвых радоў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь, адкрытых кафэ і рэстаранаў.

10. Спартыўная пляцоўка (Лядовая арэна, вул. Вакзальная)

10.00-22.00 Праграма «Спартыўная краiна» (паказальныя выступленні спартсмэнаў і студэнцкай моладзі, маладзёжная спартыўна-забаўляльная праграма «На старце – юнацтва», канцэртныя выступленні творчых калектываў Горацкага раёна).

 11. Рынак каля аўтавакзала.

10.00-24.00 Свята піва з удзелам Гільдыі півавараў Беларусі, творчых калектываў Магілёўскай  вобласці, беларускіх рок-гуртоў. Дыскатэка.


23 верасня 2012 (нядзеля)

1. Цэнтральная пляцоўка
Маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам

13.00-14.30 Святочная праграма «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі» з удзелам аркестра народных інструментаў імя Л.Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі.

 Спартыўная праграма

21 верасня 2012 года

10.00-17.00 Першынства Горацкага раёна па міні-футболе. (Гарадскі стадыён).

10.00-17.00 Першынства Горацкага раёна па валейболе сярод працоўных калектываў. (Лядовая арэна, зала гульнявых відаў спорту).

10.00-20.00 Катанне на конях. (Конна-спартыўная школа).

12.00-14.00 Паказальныя выступленні па конным спорце. (Конна-спартыўная школа).

15.00-16.30 Таварыскі матч па хакею з шайбай. (Лядовая арэна).

17.30-19.30 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці па футболе: ФК “Горкі” –  ФК “Камунальнік” (г.п. Краснаполле). (Гарадскі стадыён).

17.00-22.00 Масавае катанне на каньках. (Лядовая арэна).

22 верасня 2012 года

10.00-19.00 Спартыўныя гульні сярод дзяцей і падлеткаў.  (Гарадскі стадыён, адкрытыя пляцоўкі).

11.00-12.30 Фінал спаборніцтваў па футболе «Каласок» сярод дзяцей і юнацтва сельскіх населеных пунктаў. (Гарадскі стадыён).

11.00-13.30 Рэспубліканскае фізкультурна-спартыўнае свята. Узнагароджванне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы, спартыўнае шоу «Міс-фітнэс Беларусь», выступленні аматарскіх калектываў; 11.30-12.30 – таварыскі матч па хакею з шайбай паміж зборнымі Горацкага раёна і Міністэрства спорта Рэспублікі Беларусь. (Лядовая арэна).

12.00-14.00 Адкрытае першынства вобласці па конным спорце, паказальныя выступленні. (Конна-спартыўная школа).

12.00-18.00 Катанне на конях. (Конна-спартыўная школа).
13.00-15.00 Турнір па сілавым шматбор`і. (Гарадскі стадыён).

15.00-16.30 Фінал спаборніцтваў па футболе «Залаты колас» сярод вясковых каманд (у перапынках матча ладзяцца паказальныя выступленні спартсмэнаў і конкурсы).
(Гарадскі стадыён).

17.00-22.00 Масавае катанне на каньках. (Лядовая арэна).

23 верасня 2012 года

10.00-13.00 Першынства раёна па тэнісу. (Гарадскі стадыён).

10.00-18.00 Масавае катанне на каньках. (Лядовая арэна).

10.00-18.00 Катанне на конях. (Конна-спартыўная школа).

12.00-15.00 Валейбольны турнір сярод гарадскіх каманд. (Лядовая арэна, зала гульнявых відаў спорту).

15.00-18.00 Турнір Горацкага раёна па міні-футболе. (Гарадскі стадыён).

 

Схема расположения площадок фестиваля-ярмарки.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024