У Быхаве адбыўся семінар-практыкум “Работа з тэатральным калектывам”

Адбыўся семінар-практыкум “Работа з тэатральным калектывам” для работнікаў сельскіх Дамоў культуры і клубаў. Метадыст РЦК Алена Сідарэнка спыніліся на аспектах работы з дзіцячым тэатральным калектывам. Затым з кіраўнікамі драматычных гурткоў правялі практычныя заняткі, дзе ім прапанавалі разыграць эцюды на заданую тэму. Удзельнікі тэатральнага калектыва РЦК паказалі тэатралізаваную дзею паводле твора  Янкі Купалы “За дождж”, паведамляе bykhov.by.

Тэатральны калектыў РЦК  існуе з 1980 года. З моманту пачатку працоўнай дзейнасці ў нашым раённым Доме культуры кіруе ім Галіна Казюлька . Зараз калектыў налічвае 12 удзельнікаў, узрост якіх налічваецца ад 30 да 60 гадоў. У першыя гады працы давялося Галіне Казюлька паставіць разам з удзельнікамі тэатральнага калектыва зрабіць складаную пастаноўку па казцы Леаніда Філатава “Пра Фядота стральца, удалога малайца”.

З тых пор прайшло шмат часу, але любоў да драматургіі Галіна Казюлька захавала на ўсё жыццё. Творчая праграма калектыва вельмі разнастайная. Неаднаразова на суд гледачоў прадстаўляліся пастаноўкі па Міхасю Чароту  — “Мікітаў лапаць”, Леаніду Радзевічу “ — Збянтэжаны Саўка”, Тамары Каляда — “Жыць не тужыць”, дзе ў галоўных ролях выступалі Аляксандр  Лябах, Уладзімір Гашкоў, Віталій Стрынадка, Дзмітрый Мамонаў, Галіна Казюлька, Алена Цыганава,Вольга Уласава.

Маючы разнастайны рэпертуар, калектыў за свой творчы шлях станавіўся ўдзельнікам шматлікіх раённых, абласных , рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

За апошні час больш высокім стаў выканаўчы ўзровень тэатральнага калектыву, за што неаднаразова ён адзначаўся ўзнагародамі ў розных намінацыях.
                   

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какой суп полезнее всего для желудка?

30 апреля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Литва ограничивает ввоз топлива из Беларуси: что изменится с 3 мая

30 апреля 2026
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале «Городская библиотека микрорайона Быхов-1» состоялась встреча с писательницей Галиной Перун

30 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польское «гостеприимство» с привкусом мобилизации

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем