Нявыдуманая гісторыя: “Чорт” у склепе

Гнедая кабыла Маша свайму дбайнаму, увішнаму гаспадару Яўсею Кісялю была ў радасць. Паслухмяная, рахманая працалюбівая яна дапамагала яму не толькі апрацоўваць свой гектар зямлі-карміцелькі, а і рабіць гэта аднавяскоўцам, якія выказвалі яму вялікую ўдзячнасць словамі, грашыма.

Неяк Яўсей вырашыў запрэгчы кабылку, каб паехаць на другі канец вёскі падакучыць бульбу Піліпу Ляскаўцу. Пакрочыў на лужок, дзе тая пасвілася нават не стрыножаная, бо ніколі нікуды не збягала. Прыйшоў, а Машы няма. Здзівіўся, захваляваўся. “Няўжо злодзеі забралі на мяса?”, — падумаў. Такіх фактаў у наш неспакойны час хапае. Пачаў шукаць. Зазірнуў усюды, дзе яна магла быць, нават у недалёкі пералесак — не знайшоў.
Зусім расстроены пашыбаваў дамоў. На падворку вырашыў зазірнуць у хлеў, дзе знаходзілася стойла. А раптам прыйшла, пакуль шукаў? Стойла аказалася пустым. Дзе ж яе шукаць? Убачыў расчыненыя вароты сваёй гаспадарчай пабудовы. Пайшоў туды. Дзверы яе другой палавіны таксама аказаліся расчыненымі. Там у яго, акрамя розных інструментаў ды сельгасінвентару знаходзіўся склеп, накрыўка якога таксама аказалася адкрытаю. “Напэўна мая Ганна палезла туды за бярозавікам альбо варэннем”, — зноў падумаў Яўсей. І вырашыў паглядзець. Нвахіліўся, але замест жонкі ўбачыў … конскую галаву, якая заіржала так, што чалавек ледзве не страціў прытомнасць. У яго пацямнела ў вачах, ногі сталі ватнымі, але праз хвіліну-другую нейкая невядомая сіла падхапіла і панесла цела так, што пазайздросціў бы любы спартсмен-спрынтар. Нібы вецер ляцеў Яўсей у той пералесак, з якога зусім нядаўна прыйшоў. І толькі там прыхіліўся да сасонкі, каб перавесці дух. Калі аддыхаўся, пачаў кумекаць, што да чаго.

У чарцей, іншых д’ябалаў ён, вядома, не верыў. Ды ўсё ж не здарма, напэўна, у народзе кажуць: “Чым чорт не жартуе…”. Можа ён на самой справе пажартаваў? Не, не можа такога быць! І раптам ад неверагоднага здзіўлення вочы ледзь не павылазілі на лоб, а рот адкрыўся на ўсю шырыню. Да перапалоханага мужыка нарэшце дайшло, што ў хатнім склепе апынуўся не чорт з конскаю пысаю, а невядома куды зніклая кабыла Маша! Птушкаю паляцеў ёй на дапамогу. Цяпер ужо без страху зазірнуў у склеп, з якога на яго зноў глядзела вільготнымі вачыма трапіўшая ў бяду кабыла, падаючы гаспадару сваё не такое ўжо гучнае і на гэты раз жаласнае іржанне. Ён, як умеў, супакоіў небараку, але вызваліць з такой глыбокай пасткі не змог.

Пайшоў да аднавяскоўцаў разам з жонкаю, каб паклікаць на выручку мужыкоў. Яна — у адін бок вёскі, ён — у другі. Хутка сабралі з дзесятак дзябёлых хлапцоў і ўзяліся выручаць жывёліну. Валтузіліся з ёю доўга. Нават пераносную лябёдку з ланцугом замацавалі на бэльцы. Затое вызвалілі небараку са склепавага палону.
Калі празмерна цікаўная Машка стала на ўсе чатыры капыты і з яе знялі ланцуг з вяроўкамі, то страсянулася так, быццам скідвала з сябе конніка. Радасна заіржала, а потым кінулася ў галоп, адчуўшы волю.
Парадаваліся за кабылу стомленыя мужыкі, за тое, што ўдзячная гаспадыня запрасіла  іх ў хату за багаты стол.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024