У бібліятэках горада і раёна з 2 па 8 верасня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пісьменства

Штогод у першы тыдзень верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У.сёлетнім годзе гэта дата прыпадае на 2 верасня. У бібліятэках горада і раёна з 2 па 8 верасня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, дзейнасці беларускіх асветнікаў, творчасці знакамітых зорак беларускай літаратуры. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам кінавідэамерапрыемстваў у кінатэатры «Радзіма» правядуць літаратурную гадзіну «Дзень славы, слова беларускага», на радыё «Веснік Быхаўшчыны» прагучыць радыёэфір «Свята, якое памнажае духоўную спадчыну». Гістарычны экскурс «Шляхам асветніка Скарыны» правядзе •Баркалабаўская сельская бібліятэка, урок гісторыі «Беларускія асветнікі — вялікія і славутыя людзі нашай зямлі Грудзінаўская сельская бібліятэка-музей. Гэтай даце будзе прысвечана  таксама гадзіна пісьменства “Нібы святло далекіх зорак у Новабыхаўскай сельскай бібліятэцы, юбілейна-літаратурная гадзіна «Зоркі паэтычнага небасхілу — Я.Колас і Я.Купала» у раённай дзіцячай бібліятэцы.

Мерапрыемствы пройдуць і ў іншых бібліятэках раёна. Літаратура па тэме размешчана ў бібліятэках на выставах і тэматычных паліцах «Славім слова беларускае», «Са спадчынай продкаў — у будучыню», «Слова продкаў у сэрцы не згасне», «Першапраходцы асветы».

Таццяна Каржова,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынга.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

«Властелин села — 2026»: областной этап стартовал в Быховском районе

19 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Биржевая торговля Беларуси и Индии: итоги форума в Мумбаи и перспективы

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Интерактивная карта водных путей Беларуси появится на геопортале

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Качество сотовой связи в Беларуси: новые штрафы для операторов с 19 июня

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Возврат товара надлежащего качества: сроки, правила и права в 2026 году

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Пострадавшие в Брянской области: актуальное состояние пациентов в Минске

19 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем