У бібліятэках горада і раёна з 2 па 8 верасня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пісьменства

Штогод у першы тыдзень верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У.сёлетнім годзе гэта дата прыпадае на 2 верасня. У бібліятэках горада і раёна з 2 па 8 верасня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, дзейнасці беларускіх асветнікаў, творчасці знакамітых зорак беларускай літаратуры. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам кінавідэамерапрыемстваў у кінатэатры «Радзіма» правядуць літаратурную гадзіну «Дзень славы, слова беларускага», на радыё «Веснік Быхаўшчыны» прагучыць радыёэфір «Свята, якое памнажае духоўную спадчыну». Гістарычны экскурс «Шляхам асветніка Скарыны» правядзе •Баркалабаўская сельская бібліятэка, урок гісторыі «Беларускія асветнікі – вялікія і славутыя людзі нашай зямлі Грудзінаўская сельская бібліятэка-музей. Гэтай даце будзе прысвечана  таксама гадзіна пісьменства “Нібы святло далекіх зорак у Новабыхаўскай сельскай бібліятэцы, юбілейна-літаратурная гадзіна «Зоркі паэтычнага небасхілу — Я.Колас і Я.Купала» у раённай дзіцячай бібліятэцы.

Мерапрыемствы пройдуць і ў іншых бібліятэках раёна. Літаратура па тэме размешчана ў бібліятэках на выставах і тэматычных паліцах «Славім слова беларускае», «Са спадчынай продкаў – у будучыню», «Слова продкаў у сэрцы не згасне», «Першапраходцы асветы».

Таццяна Каржова,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынга.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

В Беларуси обновили правила организации парковок и автостоянок: что изменилось

17 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Во Франции до 800 тыс. человек могут примкнуть к протестам против экономии бюджета

17 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Мирная Беларусь: Жизнь без протестов и социального напряжения

17 сентября 2025
Читать новость
2018-2020 — ГАДЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ

Как в Личном кабинете плательщика сформировать извещение на уплату транспортного налога, земельного налога и налога на недвижимость единым имущественным платежом?

17 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце 17 сентября ожидается повышенная активность вспышек

17 сентября 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как подобрать крем для лица на осень и как ухаживать за кожей в это время, рассказала косметолог

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем