“Глядзіце знізу ўверх на сосны, на воблакі. Не на людзей….”

Чаму Пімен Панчанка — адзін з самых папулярных беларускіх паэтаў у сеціве?

На ўсіх парталах беларускіх вершаў у інтэрнэце, а іх апошнім часам з’явілася нямала, Пімен Панчанка — адзін з самых папулярных аўтараў. Прычым яго не толькі чытаюць і выстаўляюць зорачкі-адзнакі яго вершам — яго актыўна каментуюць: “Людзі, вясна прыйшла! Адчула гэта і зразумела, прачытаўшы “Красавіцкую навальніцу”. Глянула ў акно — а там і праўда “прыйшлі паважна хмары — айсбергі падсонечных вышынь”! Лепш не скажаш! Здорава!”… “Дзядуля Пімен — класны паэт!”… “Прачытала. Падумала. Тое самае адчуваю!”

Мяркуючы па гэтых водгуках, чытаюць класіка ў віртуальнай прасторы людзі ў большасці сваёй маладыя, якія нарадзіліся ўжо пасля смерці паэта. Чаму ж Панчанка так прыцягвае ўвагу, чаму яго творчасць актуальная і сёння? Адказ — у яго радках: ён піша аб простых рэчах, звычайных чалавечых ісцінах, якія кожны з нас ведае, але сказаць так прыгожа і вобразна не можа. Панчанка нібы чытае тое, што напісана ў тваёй душы, і ператварае гэта ў вершы. Ці ў празаічныя радкі дзённіка.

Занадта патэтычна і ўзнёсла? А вы, як надарыцца вольная часінка, перачытайце Панчанку. Ці хоць невялікае каліва з усяго ім напісанага — зараз, у газеце. А пасля прыслухайцеся да сябе, сваіх думак і адчуванняў.

А страціць годнасць —
невыносна,
Які б ні быў там дабрадзей…
Глядзіце знізу ўверх
на сосны,
На воблакі.
Не на людзей.
А калі вас уздыме слава,
Аб гэтым думайце радзей…
Глядзіце зверху ўніз на травы
Ці на ваду.
Не на людзей.

“Ёсць пах, які нам мілы і родны ад нараджэння і да смерці: матчыных рук, малочны пах валосікаў сястрычкі і малога браткі, пах напаленай печы, свежавымытай падлогі, печанага хлеба, смажаных дранікаў, скошанага сена, разагрэтага бору, распілованых дошак, суботняй лазні, складзеных у грудок яблык і груш, вянкоў цыбулі і часнаку, каўбас на гарышчы, смажанага кабана, новых алоўкаў, падручнікаў і чаравікаў, палыну, чабору, мяты, пчалінага мёду, свежаразваранай і печанай бульбы, квашанай капусты, расцёртага лістка таполі, першага снегу, абдадзенага дажджом пылу, агню з бярозавых і яловых дроў, новага кажуха, конскага поту, талага снегу і грыбоў, грыбоў, грыбоў у розным стане…”
“Мы хлусім сабе і людзям, што плачуць дажджы, калі нехта памёр ці загінуў. Дажджам усё роўна. А плача адна ці дзве…”
“Абломкі крыўдных слоў сядзяць у душы, бы стрэмкі”.
“Атрымаць кватэру — адно, а пабудаваць хату — зусім іншае”.
“Мы гаворым прамовы пра мір і купляем дзецям цацачныя аўтаматы”.
“Яшчэ пра змену пакаленняў. Не трэба ні спрачацца, ні засланяць, ні ўступаць. Трэба, каб усё было натуральна, каб тон жыццю задавалі самыя разумныя і сумленныя людзі, а не прабіўныя дзялкі і бюракраты”.
“У знойдзеным егіпецкім папірусе запісаны гордыя словы аднаго з фараонаў: “Я не чыніў зла людзям. Я не забіваў. Я не ставіў перашкоды на шляху бягучай вады…”
“Вось толькі падганю, вось толькі дараблю, прыдбаю на жыццё, тады і пажыву — так думаем, хоць ведаем: ніколі не падгонім, ніколі не даробім; яны ніколі не канчаюцца — жыццё і праца…”

Перачытайце Панчанку. Яго вершы, яго апублікаваныя дзённікі. Не таму, што Год кнігі, не таму, што сёлета (дакладней — сёння) у паэта 95-гадовы юбілей. Проста таму, што “у кожнага быць павінна свая баравіна. // Дзе трымаюць на зялёных руках //Сосны // Самае зыркае сонца” і “Мы ўсе, нібы зерні з калоссяў, — // З зямлі ды ізноўку ў зямлю”. Спрадвечныя ісціны, якія мы ведаем, а Панчанка дапамагае іх адчуць і зразумець.

Алена ЛЯЎКОВІЧ, ng.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024
В МИРЕ

Солдаты ВСУ массово дезертируют, заявил экс-советник НАТО

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как заработок влияет на скорость старения

3 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет сегодня в школах и ссузах

3 мая 2024
СПОРТ

Соболенко пробилась в финал турнира WTA-1000 в Мадриде

3 мая 2024
Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024