Парад кніг “Сучасная кніга Беларусі”

Кніга – крыніца ведаў, мудрасці і міласэрнасці, гуманізма і дабраты – на працягу ўсяго года знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі  супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі. І нас вельмі радуе, што цікавасць да кнігі на беларускай мове з кожным годам расце. Прыемна яшчэ і тое, што ў апошні час беларускія выдавецтвы выпускаюць цікавыя серыі кніг, якія захапляюць прыгожай вокладкай, цвёрдым пераплётам, аформлены з вялікім густам, а самае галоўнае, што паэзія і проза сучасных аўтараў цікавіць сваім зместам.

Мы прапануем усім аматарам беларускай літаратуры пазнаёміцца з новымі творамі сучасных майстроў беларускага слова, якія паступілі ў цэнтральную раённую бібліятэку.

Галоўная тэма зборнікаў прозы з чароўнымі назвамі “Самотная зорка Венера” і “Самая чароўная кветка”  – каханне, пачуццё, што высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, становіцца прычынай жыццёвай драмы. Творы Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Леаніда Левановіча, Таццяны Мушынскай, Андрэя Федарэнкі, Зінаіды Дудзюк і іншых сучасных аўтараў не пакінуць чытачоў абыякавымі, бо кожная гісторыя кахання выклікае зацікаўленасць, прымушае хвалявацца і суперажываць.

У серыі “Лімаўскі фальварак”  выйшла кніга прозы Івана Карэнды “Воплаўская госця”, якая уключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка. Творы аб’яднаны адной тэмай – адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.

 

Кніга Янкі Сіпакова “Зубрэвіцкая сага” –  раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а закнчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь. Што ж аб’ядноўвае гэтыя апавяданні у адзіны твор? Месца, невялікая, звычайная беларуская вёсачка Зубрэвічы, якая ўзнікла на шляхах мамантавых ловаў, вёсачка, у якой жыў князь Мітка Сякіра – Дзмітрый Зубрэвіцкі, паселішча, пра якое ведаў кароль Польшчы Ягайла і якое, відаць паставіла і сваіх ваяроў на Грунвальдскую бітву.

У кнізе Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”  удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэдэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне.

 

Чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, Страчанае шчасце” склалі кнігу Васіля Гігевіча “Крах цывілізацыі”.  У іх аўтар даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі.

Кніга будзе цікавая тым, хто любіць фантастыку, цікавіцца касмічнымі падарожжамі, шануе свой родны край, яго культуру і звычаі.

Усіх, каго зацікавілі гэтыя творы, мы рады будзем бачыць у цэнтральнай раённай бібліятэцы і спадзяёмся, што вобразнасць, вялікая сіла і прыгажосць беларускага слова прыйдуцца па густу тым, хто для сябе ўпершыню адкрые сучасных аўтараў і іх творы.

Наталля Чарняўская,

галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі.


Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем