Палескія рамёствы

Нядаўна  ў Ганцавічах і Пінску прайшоў Міжнародны семінар , прысвечаны развіццю новых відаў народных

фото: websmi.by

промыслаў і рамёстваў, а таксама стварэнню асобных турыстычных зон. Удзел у гэтым  маштабным мерапрыемстве  ўзялі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк.
Магілёўшчыну на ім прадстаўлялі дырэктар абласного навукова-метадычнага центра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў і дырэктар Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх раместваў і мастацтваў Ірына Кухціна. Участнікамі семінара былі таксама і эксперты  ў сферы культуралогіі і мастацтвазнаўства з Азербайждана, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, Швецыі.

— Асноўная дзея семінару, — распавядае Ірына Кухціна, — развярнулася на галоўнай плошчы Ганцавіч, дзе спявала-віравала свята “ Караваю мой раю” і захапляла гледачоў усіх узростаў выстава вясельнага пасагу “Сорак саракоў ручнікоў”. Усе раёны Брэстчыны паказвалі старажытны вясельны абрад. І кожны раён быў нечым адметны, не падобны на свайго суседа. Затым адбылася навукова-практычная канферэнцыя, з дакладамі на якой выступілі намеснікі міністра культуры – Тадэвуш Стружэцкі, спорту і турызму – Чэслаў Шульга, рэктар Інстытута культуры Іван Крук, начальнікі ўпрауленняў Брэсцкага аблвыканкама. У кінатэатры “Маладосць” адбыўся этнаканцэрт “Рух зямлі”. Але ж, на маю думку, — працягвае Ірына Генадз’еўна, — самым яскравейшым момантам міжнароднага фэсту стала прэзентацыя традыцыйнай культуры сельсаветаў Ганцавіцкага раёна. Восем сельвыканкамаў выставілі свае падворкі, дэманстравалі свае вырабы, якія таксама не пакінулі абыякавымі гасцей і замежных турыстаў. Закончылася свята маладзёжнай дыскатэкай, кульмінацыяй якой стала відовішчнае вогненае шоу.
  Ірына ЛАРЫНА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Мех, кожа и объем: что действительно стоит надеть этой осенью

5 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

В Могилевской области аграрии рассчитывают на значительную прибавку к урожаю картофеля

5 сентября 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Можно ли есть овсянку на ужин?

5 сентября 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Осторожно, мошенники на связи! 5 фраз, которые должны вас насторожить

5 сентября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Стало известно, где пройдет День белорусской письменности-2026

5 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В ОАО «Обидовичи» идет уборка кукурузы на силос

5 сентября 2025
Читать новость

Архивы