Віктарына, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

Есць людзі, якія прыходзяць на Зямлю як знаменне і пакідаюць зорны след у Вечнасці. Гэтыя людзі адзначаны Богам. З’яўленне ж на Зямлі ў адзін, 1882, год двух паэтаў – гэта Божы дар беларускаму люду. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі дум беларусаў, яны – вочы, вусны, словы простага чалавека. Іх творы былі настолькі зразумелы, што кожны мог лічыць іх сваімі, расказанымі ад свайго імя. Багатая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а самі песняры былі і застаюцца вялікімі сынамі свайго часу і сваёй краіны.
У 2012 годзе спаўняецца 130 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З мэтай прапаганды іх твораў цэнтральная раённая бібліятэка прапануе віктарыну ведаў па жыцці і творчасці народных паэтаў Беларусі.

Нашы пытанні:
1. Калі і дзе сустрэліся ўпершыню Янка Купала і Якуб Колас?

2. У якіх вершах Янка Купала апісвае сваё бязрадаснае дзяцінства і юнацтва?

3. На старонках якой газеты быў надрукаваны першы верш Янкі Купалы?

4. Хто з дзейных асобаў камедыі “Паўлінка” прывёз вестку, што “Француз… ідзе на Барысава па шапку і рукавіцы”?

5. Якую паэму Янкі Купалы высока цаніў Максім Горкі і рэкамендаваў перакласці на рускую мову?

6. Якую паэму Янка Купала прысвяціў Тарасу Шаўчэнку?

7. Як называецца зборнік Янкі Купалы, які двойчы канфіскоўвалі царскія ўлады?

8. З якога твора Янкі Купалы ўзяты наступныя радкі:

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду
Зваў з цемры да святла.

9. Які верш Янка Купала прысвяціў паэту У. Сыракомлю?

10. Янка Купала вядомы як перакладчык з розных моў на беларускую мову. Назавіце некалькі твораў у перакладзе Янкі Купалы.

11. Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?

12. Які беларускі паэт параўнаў паэзію Янкі Купалы з квітнеючым садам, у якім “сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова”?

13. Калі быў надрукаваны першы верш Якуба Коласа? Як ён называўся?

14. Якая п’еса Якуба Коласа прысвечана вясковым настаўнікам?

15. Якую паэму М. Лермантава Якуб Колас пераклаў на беларускую мову?

16. У 1908 г. паэт падараваў свой фотаздымак з дарчым надпісам:
«Милой Александре Георгиевне
Славному человеку
Владелице единственной души,
«тётке Шопёрке» на память от  Якуба Колоса».
Каму ён быў падараваны?

17. Якое апавяданне Якуба Коласа, было апублікавана пад псеўданімам Тарас Гушча ў 1911 г.

18. Якія яшчэ псеўданімы меў Якуб Колас?

19. Якія мясціны на Магілёўшчыне звязаны з імем Якуба Коласа?

20. Хто аўтар помніка, які пастаўлены Янку Купалу ў гарадскім парку ў Мінску?

Адказы на пытанні дасылайце не пазней 1 верасня 2012 года па адрасу: 213353, г. Быхаў, вул. Леніна, 54, цэнтральная раённая бібліятэка, е-mail: biblioteka_bihov@mail.ru

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 15 августа

15 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа

14 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новые цены на скупку драгоценных металлов у физлиц установлены в Беларуси

14 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Вагончики на американских горках сошли с рельсов в Уэльсе, более 10 детей пострадали

14 августа 2025
Читать новость
НОВОСТИ

Лукашенко заслушал закрытый доклад министра обороны 

14 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на успешную реализацию проектов с Пакистаном

14 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем