17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”

17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Аб гэтым  паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Малдовы.

Па словах суразмоўцаў, тэма форуму надзвычай актуальная і значная не толькі для Беларусі, але і любой сучаснай дзяржавы. “Выключна важным з’яўляецца знаёмства з лепшымі практыкамі заахвочвання і папулярызацыі традыцыйнай культуры, творчае абмеркаванне інавацый на ўзроўні міжнароднай супольнасці, якое дазваляе ідэнтыфікаваць ключавыя запатрабаванні рэгіёнаў і спраектаваць жыццяздольныя падыходы да іх устойлівага развіцця”, – падкрэслілі спецыялісты.

Плануецца абмеркаванне шырокага кола праблем:

– традыцыйная культура як частка нематэрыяльнай культурнай спадчыны: праблемы выяўлення, інвентарызацыі, міжнароднай прэзентацыі;

– фарміраванне стратэгій падтрымкі і развіцця традыцыйнай культуры;

– вызначэнне ролі органаў кіравання і ўстаноў культуры ў працэсе захавання, аховы і трансляцыі каштоўнасцяў традыцыйнай культуры;

– развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы традыцыйнай культуры;

– сучасныя міжнародныя падыходы да захавання, падтрымкі і актуалізацыі традыцыйнай культуры;

– дзяржаўнае і прыватнае партнёрства ў галіне захавання і развіцця традыцыйнай культуры на сучасным этапе развіцця грамадства;

– прававое забеспячэнне працэсаў функцыянавання, захавання і актуалізацыі традыцыйнай культуры;

– гістарычны аспект традыцыйнай культуры гарадоў і мястэчак Беларусі і інш.

20 красавіка у канфэрэнц-зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР пройдзе сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў з журналістамі. Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура: ахова, захаванне, актуалізацыя” выдадуць зборнік дакладаў.

Арганізуюць мерапрыемства упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы пры падтрымцы Міністэрства культуры, Інстытута культуры Беларусі.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 15 августа

15 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа

14 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новые цены на скупку драгоценных металлов у физлиц установлены в Беларуси

14 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Вагончики на американских горках сошли с рельсов в Уэльсе, более 10 детей пострадали

14 августа 2025
Читать новость
НОВОСТИ

Лукашенко заслушал закрытый доклад министра обороны 

14 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на успешную реализацию проектов с Пакистаном

14 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем