У Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля выйшаў у свет альманах «Прыдняпроўе»

Нядаўна ўсім нам прадастаўлена добрая магчымасць папоўніць свае бібліятэкі. У Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля напрыканцы 2011 года выйшаў у свет альманах з творамі мясцовых паэтаў, празаікаў і публіцыстаў «Прыдняпроўе».

Што ж цікавага знойдзе для сябе ў гэтым выданні наш дапытлівы чытач, творы якіх аўтараў зацікавяць яго больш за ўсё?

У кнізе змешчаны паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя творы ўжо добра вядомых нашаму чытачу членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай, Сяргея Кісялёва, Міхаіла Уласенкі з горада Горкі, магіляўчан Віктара Кунцэвіча, Яўгенія Соцікава, Віктара Арцем’ева, Уладзіслава Кавалёва, Алеся Казекі, Яўгена Булавы, а таксама Міколы Салаўцова з Чавус, Віталя Савіцкага з Кіраўскага раёна, Аляксея Кажамякі з Клімавіцкага раёна, Міколы Падабеда з гарадскога пасёлка Бялынічы, Аляксандра Балдоўскага з Крычава. Добра ў кнізе-альманаху прадстаўлены жанры апавядання, верша, пародыі, гумарэскі. Яўген Соцікаў прадстаўлены ўрыўкам «Вясна 1953 года» з аўтабіяграфічнай аповесці «Лёс». Вялікую чытацкую цікавасць выклікае таксама і ўрывак з кнігі Аляксея Кажамякі «Яны стваралі ракетна-касмічную тэхніку» пра нашых знакамітых землякоў, ураджэнцаў Магілёўшчыны. Змешчаны ў альманаху і некалькі нарысаў з кнігі Віктара Арцем’ева «Урокі Аляксея Пысіна», прысвечаных гісторыі вершаў выдатнага паэта-земляка.

Хочацца заўважыць, што ў альманаху «Прыдняпроўе» прадстаўлены і творы маладых аўтараў. Пад агульнай рубрыкай «Маладыя галасы» надрукаваны вершы студэнтак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Юлі Куранковай, Яўгеніі Рудзько, Таццяны Снігіровай, магіляўчанкі, студэнткі-завочніцы Інсты-тута парламентарызму і прадпрымальніцтва г.Мінска Вольгі Куляшовай. Іх імёны ўжо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у калектыўных зборніках. У альманаху прадстаўлены даволі цікавыя творы і іншых аўтараў нашага Прыдняпроўя. Як шчыра кажуць укладальнік гэтага выдання Уладзімір Дуктаў і адказны за выпуск Мікола Хобатаў, зрабіўшы адну справу, не спачывай на лаўрах, а хуценька бярыся за другую і зрабі яе лепш — цікавейшай і прыгажэйшай. Менавіта на гэтым зараз і засяроджана ўвага сяброў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Рыхтуецца да публікацыі шэраг цікавых кніг, выйдзе неўзабаве і новы нумар альманаха «Прыдняпроўе».

Кніга была, ёсць і будзе найлепшым падарункам. Яшчэ больш каштоўны такі падарунак сёлета — у Год кнігі.

 

Пятро Камкоў, Могилевские ведомости

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко направился с рабочим визитом в Россию

25 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дажынкі-2025» пройдет в Кричеве 4 октября

25 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Срочная помощь при укусах: история, которая может спасти жизнь

25 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

27 сентября прямую телефонную линию проведет председатель районного Совета депутатов Вячеслав Сидоренко

25 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

27 сентября прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Анна Кондратьева

25 сентября 2025
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 25 сентября

25 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем