Праект «Тыдзень беларускай дуды» прагучаў у магілёўскай гарадской ратушы
Праект «Тыдзень беларускай дуды» ўжо праехаў паўкраіны. У Магілёве паслухаць самы таямнічы музычны інструмент беларускай культурнай традыцыі магчыма было ў гарадской ратушы. Арганізатары і ўдзельнікі праекту перакананыя, што менавіта дуда можа паспрыяць захаванню ўсёй спрадвечнай беларускай культуры. Аднак да знаёмства са знакавым беларускім інструментам далучыліся адзінкі магілёўцаў. Правядзенне імпрэзы ў будні дзень і ў працоўны час — галоўныя таму прычыны.
Могилевское телевидение 2-й канал