Творчасць ансамбля «Паршынскія Зоры» унесена ў спіс спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

Творчасць народнага ансамбля «Паршынскія Зоры» Горацкага раёна ўнесена ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі. У гэты спіс былі ўключаны хрэсьбінныя і вясельныя песенныя цыклы калектыва на чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Спяваючыя жыхаркі вёскі Паршына аб’ядналіся ў калектыў больш за 25 гадоў таму. Гэты юбілей “Паршынскія Зоры” адсвяткавалі летась, прэзентаваўшы сваю творчасць шматлікім аматарам традыцыйнага аўтэнтычнага фальклору. Рэпертуар ансамбля сапраўды ўражвае: на працягу дзесяцігоддзяў удзельніцы “Паршынскіх зор” рупліва збіралі і назапашвалі традыцыйныя спевы свайго краю. Абрадавыя песні, хрэсьбінныя, вясельныя — усіх не пералічыць. На працягу стагоддзяў яны гучалі на іх роднай зямлі ў выкананні іх продкаў.

І сёння свой вопыт выканаўцы народных песень перадаюць маладым паршынцам. У ансамбля ўжо ёсць два калектывы-“спадарожнікі”: “Суседкі” і “Зорачкі”, якія таксама спецыялізуюцца на фальклоры. Цікавяцца творчасцю калектыва і навукоўцы. Бо свой ўнікальны песенны рэпертуар спявачкі выконваюць на ўнікальным шматгалоссі. Асаблівай адметнасцю такога спявання, як сцвярджаюць навукоўцы, з’яўляецца працягасць, якая пераходзіць ва ўнісон іншых галасоў. Такая манера выканання, нажаль, больш нідзе на Магілёўшчыне не захавалася. Таму, безумоўна, «Паршынскія Зоры» — калектыў ўнікальны. І дзякуючы ўвазе з боку ЮНЕСКА, яго творчасць цяпер захаваецца для ўсіх пакаленняў беларусаў.

 

Телерадиокомпания «Могилёв»

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем