Творчасць ансамбля “Паршынскія Зоры” унесена ў спіс спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

Творчасць народнага ансамбля “Паршынскія Зоры” Горацкага раёна ўнесена ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі. У гэты спіс былі ўключаны хрэсьбінныя і вясельныя песенныя цыклы калектыва на чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Спяваючыя жыхаркі вёскі Паршына аб’ядналіся ў калектыў больш за 25 гадоў таму. Гэты юбілей “Паршынскія Зоры” адсвяткавалі летась, прэзентаваўшы сваю творчасць шматлікім аматарам традыцыйнага аўтэнтычнага фальклору. Рэпертуар ансамбля сапраўды ўражвае: на працягу дзесяцігоддзяў удзельніцы “Паршынскіх зор” рупліва збіралі і назапашвалі традыцыйныя спевы свайго краю. Абрадавыя песні, хрэсьбінныя, вясельныя — усіх не пералічыць. На працягу стагоддзяў яны гучалі на іх роднай зямлі ў выкананні іх продкаў.

І сёння свой вопыт выканаўцы народных песень перадаюць маладым паршынцам. У ансамбля ўжо ёсць два калектывы-“спадарожнікі”: “Суседкі” і “Зорачкі”, якія таксама спецыялізуюцца на фальклоры. Цікавяцца творчасцю калектыва і навукоўцы. Бо свой ўнікальны песенны рэпертуар спявачкі выконваюць на ўнікальным шматгалоссі. Асаблівай адметнасцю такога спявання, як сцвярджаюць навукоўцы, з’яўляецца працягасць, якая пераходзіць ва ўнісон іншых галасоў. Такая манера выканання, нажаль, больш нідзе на Магілёўшчыне не захавалася. Таму, безумоўна, «Паршынскія Зоры» — калектыў ўнікальны. І дзякуючы ўвазе з боку ЮНЕСКА, яго творчасць цяпер захаваецца для ўсіх пакаленняў беларусаў.

 

Телерадиокомпания «Могилёв»

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Под Минском при раскопках нашли каменную литейную форму Х-XI веков для ювелирных украшений

5 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Politico: США ускорят программу строительства атомной станции на Луне

5 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Внешнеторговый оборот товаров Беларуси в I полугодии превысил $41 млрд

5 августа 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

“Чапяла”, “стрыхоўка”, “кужаль”: на выставке в Лиде оживают забытые слова и предметы предков

5 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Польша ужесточила правила поступления иностранцев в вузы в разгар приемной кампании

5 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Продавали просроченные товары: МАРТ выявил массовые нарушения в сети магазинов «Маяк»

5 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем