Дні габрэйскай культуры і гастролі піцерскага тэатра “Рок-опера” наладзіць у Магілёве “Арт-фэст”
Творчы праект кампазітара Уладзіміра Браілоўскага завецца “Арт-фэст”. На днях культурніцкаму пачынанню спаўняецца год, гэта стала нагодай для адмысловай прэсавай канферэнцыі, у часе якой творца паабяцаў арганізаваць у горадзе дні габрэйскай культуры, гастролі піцерскага тэатра Рок-опера” ды канцэрт зорак айчыннай аперэтты.