3 6 па 13 снежня ў Магілёве пройдуць Дні аматарскіх тэатраў

3 пачатку восені на Магілёўшчыне праходзіў абласны конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі». Адной з яго ўмоў было выступленне ўдзельнікаў менавіта на беларускай мове, піша газета ”Магілёўскія ведамасці”.

Большасць з іх падрыхтавалі пастаноўкі па матывах беларускага фальклору ці паводле твораў айчынных аўтараў — А.Курэйчыка, А.Дударава, У.Галубка, І.Мележа, Я.Коласа і інш.

Абласны конкурс праводзіўся ў тры этапы: спачатку былі вызначаны лепшыя аматарскія тэатральныя калектывы на ўзроўні гарадоў і раёнаў, потым праходзілі конкурсныя прагляды занальнага этапу на базе ўстаноў Бялыніцкага і Чэрыкаўскага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. Нарэшце журы абвесціла пераможцаў абласнога конкурсу ў сямі намінацыях: «Лепшая тэатральная пастаноўка», «Самы яркі акцёрскі ансамбль», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Тэатральная надзея Магілёўшчыны», «Самы яркі дэбют», «Лепшая эпізадычная роля».

А яшчэ арганізатары конкурсу падрыхтавалі адмысловы сюрпрыз для магілёўскай публікі. 3 6 па 13 снежня пройдуць Дні аматарскіх тэатраў у Магілёве, у межах якіх лепшыя аматарскія тэатральныя калектывы вобласці — пераможцы абласнога конкурсу — выступяць са сваімі пастаноўкамі ў канцэртнай зале «Магілёў» (вул.Першамайская, 10), паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Вольга Семчанка. Гэта народны тэатр эстрадных мініяцюр «Штрых» Шклоўскага раённага дома культуры, народны тэатр юнага гледача Бялыніцкага раённага цэнтра культуры, народны аматарскі тэатральны калектыў «Прамень» Хоцімскага РЦК і народны тэатр Краснапольскага РЦК.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Индия и США успешно запустили совместный спутник для наблюдения за Землей

4 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Правовые консультации и стримы с юристами. В Беларуси стартовал проект “Будь ВПраве”

4 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

4 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В полном разгаре страда

4 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пути разные, а железная дорога одна!

4 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

В восточной Австралии в августе выпал снег

4 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем