У Магілёве з сольным канцэртам выступіў гурт Naka

У першы зімовы ўікэнд у Магілёве з сольным канцэртам выступіў мінскі гурт Naka. Адбылося мерапрыемства ў клубе Cuba. Наста Шпакоўская прадставіла магілёўскай публіцы вялікую праграму з новых песняў і правераных часам хітоў. На разагрэве ў мінчан выступілі музыкі з гурта “Неавстралия”.

Вакалістка маладога магілёўскага калектыву “Неавстралия” з усіх сіл спрабавала завесці залу – заклікала публіку на танцпляц і паказвала, як трэба адрывацца. Канцэрт, на здзіўленне, пачаўся своечасова, таму народу ў клубе спачатку было няшмат – магілёўцы прывыклі, што канцэрты ў горадзе пачынаюцца з моцным спазненнем. Так што ў “Кубе” было халаднавата і даволі пуста, аднак да канца выступу “Неавстралии” народ пачаў сагравацца, і да выхаду на сцэну мінскіх гасцей танцпляц быў практычна запоўнены.

Гурт Naka магілёўцы сустрэлі апладысментамі, і да канца мерапрыемства ўдзячная публіка купала ў авацыях Насту і кампанію. Тыя, трэба прызнаць, выкладваліся па поўнай праграме. Новыя песні чаргаваліся кампазіцыямі са студыйных альбомаў гурта. Зала хорам падхоплівала знаёмыя радкі “Да, мой герой – это Таня Буланова”, “Тебе 40, а мне 20”, “Впереди еще дорога” і іншыя. Ды і свежыя рэчы заходзілі на ўра, нягледзячы на тое, што ў некаторых з іх тэксту не памятала нават сама вакалістка, так што даводзілася карыстацца шпаргалкай.

Насту Шпакоўскую ў Магілёве чакалі ўжо даўно, аднак гурт у горадзе вядомы не ўсім, таму раней на канцэрты “Накі” папросту не маглі прадаць квіткі. Вельмі прыемна, што гэтым разам канцэрт усё ж адбыўся – упэўненыя, зараз Наста будзе прыязджаць у Магілёў часцей. Канцэрт спадабаўся ўсім прысутным.

“Неавстралия”

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Индия и США успешно запустили совместный спутник для наблюдения за Землей

4 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Правовые консультации и стримы с юристами. В Беларуси стартовал проект “Будь ВПраве”

4 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

4 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В полном разгаре страда

4 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пути разные, а железная дорога одна!

4 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

В восточной Австралии в августе выпал снег

4 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем