Быхаўчане прынялі ўдзел у першым этапе абласнога конкурсу “Гумар і жарты Магілёўшчыны”

Быхаўчане прынялі ўдзел у першым этапе абласнога конкурсу “Гумар і жарты Магілёўшчыны”

У Магілёве прайшоў першы этап абласнога конкурсу беларускага народнага гумару “Гумар і жарты Магілёўшчыны”.

Конкурс праходзіў на базе арганізатараў – установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Ён праводзіцца ў мэтах падтрымкі, далейшага развіцця цікавасці да беларускага народнага гумару і сатыры, папулярызацыі народнай творчасці.

культура конкурс

Права агучыць свае фірменныя жарты ў першым этапе атрымалі 59 удзельнікаў. Выступоўцаў чакалі дзве намінацыі: гумарыстычны нумар (сцэнкі, анекдоты, апавяданні, фельетоны, традыцыйны СТЭМ, маналог, пародыі, мініяцюры, дыялогі, байкі) і разнажанравыя жарты (песні-пародыі, жартоўныя песні, куплеты, прыпеўкі, галасавыя пародыі, жартоўны танец, танцавальныя замалёўкі).

На конкурсе прагучалі жартоўныя прыпеўкі “Як была я на вяселлі” народнага фальклорнага ансамбля “Багатуха” Быхаўскага РЦК. Загадчык філіяла Ніканавіцкі СК Галіна Асіпёнак прачытала гумарэску, а культарганізатар філіяла Вараніноўскі СДК Тамара Бігмаева выканала прыпеўкі.

Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па крытэрыях: артыстызм, актуальнасць жартаў, музычнае афармленне, сцэнічная культура і выканаўчае майстэрства,мастацка-эстэтычны і сатырыка-гумарыстычны ўзровень рэпертуару, выкарыстанне сучаснага і традыцыйнага гумарыстычнага фальклору.

Другі заключны этап адбудзецца ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” у г.п.Хоцімску. Усе ўдзельнікі конкурсу па выніку конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка, пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ў кожнай катэгорыі і намінацыі.

Последние новости

В МИРЕ

На Земле началась очень сильная магнитная буря

12 ноября 2025
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 12 ноября

12 ноября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

В Беларуси запретили продавать слишком мелкую картошку

11 ноября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Лаборатория по подготовке специалистов в области кибербезопасности открылась в БГУИР

11 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 12 ноября прогнозируется туман

11 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Сбалансировать инвестиции в пользу мира. ООН призывает к борьбе с незаконным оборотом оружия

11 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем