Работнікі ўстаноў культуры Быхаўскага раёна прымаюць ўдзел у праекце «Марафон гістарычнай памяці»

Работнікі ўстаноў культуры Быхаўскага раёна прымаюць ўдзел у праекце «Марафон гістарычнай памяці»

У мэтах зберажэння і ўмацавання гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамлення бясспрэчных дасягненняў незалежнай Беларусі, патрыятычнага выхавання маладога пакалення установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” праводзіць рэгіянальны (абласны) грамадзянска-патрыятычны праект “Марафон гістарычнай памяці”.

Марафон праводзіцца на працягу 2022 года і ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

23 чэрвеня работнікі ўстаноў культуры Быхаўскага раёна ў вёсках Чырвоная Беларусь, Сялец, Тайманава, Чырвоны Бераг, Глухі, Смаліца, Гарадзец правялі ўрачыстыя мерапрыемствы “Дарогамі Перамогі” з ускладненнем кветак і вянкоў да помнікаў, могілак і месцаў масавых пахаванняў воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя вызваленню Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

24 чэрвеня прайшлі тэматычныя канцэрты “У памяці патомкаў вёрсты, апаленыя вайной” у Макранскім, Палянінавіцкім, Гадылёўскім сельскіх Дамах культуры, Баркалабаўскім культурна-спартыўным цэнтры, Грудзінаўскім центры культуры і дасуга.

28 чэрвеня на Лудчыцкай вышыні Герояў успомнілі тых, хто цаной свайго жыцця абараняў незалежнасць нашай Радзімы. У Год гістарычнай памяці асабліва важна памятаць, якой цаной дасталася беларускаму народу перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожны з нас захоўвае ў душы глыбокую ўдзячнасць тым, хто аддаў сваё жыццё ў імя спакою на нашай роднай зямлі.

bykhovskyt

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем