15 ліпеня спаўняецца 145 год з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

15 ліпеня спаўняецца 145 год з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

15 ліпеня спаўняецца 145 год з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якая нарадзілася ў в. Пешчына, непадалёк ад Ліды (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці), у дробнай шляхецкай сям’і.

Цётка – прадстаўніца кагорты пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова. Яна, вялікая дачка беларускага народа, была такой і па жыцці – простай, зычлівай, вельмі сваёй.

Літаратурная спадчына Цёткі–паэзія, проза, публіцыстыка – сведчыць аб ёй як асобе яркаталенавітай, надзвычай эмацыянальнай, захопленай справай нацыянальнага адраджэння. Першыя друкаваныя творы яе з’явіліся ў выданнях “Круга беларускай народнай прасветы і культуры” ў Пецярбурзе. Гэта верш “Мужык не змяніўся”, надрукаваны ў “Каляднай пісанцы” (1903), а таксама вершы “Нямаш, але будзе” і “Музыкант беларускі”, надрукаваныя ў “Велікоднай пісанцы” (1904).

А.С. Пашкевіч удзельнічала ў выданні газеты “Наша доля”, выдавала для дзяцей і моладзі часопіс “Лучынка”, які павінен быў “свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай”, арганізоўвала тайныя і легальныя беларускія школы ў Вільні і Лідзе. Гэта яна, Цётка, выступала ў друку са сваімі творамі раней за Янку Купалу і Якуба Коласа. І хоць яе літаратурная дзейнасць абмежавана ўсяго пятнаццаццю гадамі, але паэтычная спадчына пясняркі з трох кніг – “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду” і “Вершы” – з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа.

З нагоды 145-годдзя славутай паэткі ў бібліятэках раёна будуць арганізаваны выставы, кніжныя паліцы, пройдуць літаратурныя гадзіны “Кветка беларускай паэзіі” у бібліятэцы мікрараёна Колас, “Першая паэтка Беларусі” у Навабыхаўскай сельскай бібліятэцы, “Жыццё крылатае, як песня” у Чарнаборскай сельскай бібліятэцы, агляд творчасці “Паэтэса долі народнай” у Няражскай сельскай бібліятэцы, вечар-партрэт “Думаць усюды аб народзе, родны край усюды сніць” у Вараніноўскай сельскай бібліятэцы, гадзіна паэзіі “Паэзія жыццёвых дарог” у Чырвонабеларускай сельскай бібліятэцы і інш.

Алена Фядотава,

бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

17 сентября, в День народного единства, Быхов станет центром праздничных мероприятий

15 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем