Старажытныя традыцыі пляцёнага абутку адраджаюць на Дрыбіншчыне

Зрачы і каверзні. Менавіта так называлі на Магілёўшчыне плецены абутак з раслінных матэрыялаў, інакш вядомы, як «лапці». Дрыбінскі раён Падняпроўя не спыняецца ў справе адраджэння народных промыслаў і рамёстваў. Услед за «шапавальствам», або вырабам валёнак, тут яшчэ адзін этнакультуралагічны праект рыхтуецца папоўніць спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Вільготная глеба і багністая мясцовасць спрыяла таму, каб майстэрства пляцёных з драўляных сцяжылкаў “лапцей”, якія тут называлі “зрачамі” і “каверзнямі”, надоўга захавалася ў народзе. Археолагі і сёння знаходзяць досыць шмат рэшткаў стаптаных лапцей, прылады, нарыхтоўкі для пляцення. Іх выраблялі з рэбраў жывёл альбо з металу яшчэ ў каменным стагоддзі.

Гэта сведчыць пра вельмі старажытную, нават даіндаеўрапейскую гісторыю лапця. Таму не дзіўна, што лапці былі распаўсюджаны не толькі ў беларусаў, літоўцаў і латышоў, але і ў фіна-угроў, славянаў і ў часткі германцаў. Канешне, варта адзначыць, што нашыя продкі у паўсядзёным жыцці звычайна насілі лёгкі скураны абутак. Лапці пераважна насілі нашыя ўсходнія суседзі, славянізаваныя фіна-угры, пра што сведчыць сама назва “лапці”, з націскам на першы склад, вельмі распаўсюджаная ў фінскіх гаворках. Але ва ўсе часы нашы продкі, асабліва тыя, хто жылі ў забалочанай вадзяністай мясцовасці, ахвотна абуваліся ў лапці — прычым, нягледзячы на назву, часцяком сплеценыя не толькі з лыка, але і з бяросты і нават са скураных папружак.

Телерадиокомпания «Могилев»

Последние новости

СПОРТ

Саснович на US Open: белоруска не прошла квалификацию в основную сетку

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ограничения на посещение лесов: запреты действуют в 59 районах Беларуси

27 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Нина Ломанович: Лукашенко поздравил народную артистку с юбилеем

27 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Валютный рынок: белорусы переходят на рублевые вклады

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Животные в квартире: в Беларуси могут отменить лимиты на питомцев

27 августа 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 27 августа

27 августа 2026
Читать новость

Архивы