ТЕМЫ

Старажытныя традыцыі пляцёнага абутку адраджаюць на Дрыбіншчыне

Зрачы і каверзні. Менавіта так называлі на Магілёўшчыне плецены абутак з раслінных матэрыялаў, інакш вядомы, як “лапці”. Дрыбінскі раён Падняпроўя не спыняецца ў справе адраджэння народных промыслаў і рамёстваў. Услед за “шапавальствам”, або вырабам валёнак, тут яшчэ адзін этнакультуралагічны праект рыхтуецца папоўніць спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Вільготная глеба і багністая мясцовасць спрыяла таму, каб майстэрства пляцёных з драўляных сцяжылкаў “лапцей”, якія тут называлі “зрачамі” і “каверзнямі”, надоўга захавалася ў народзе. Археолагі і сёння знаходзяць досыць шмат рэшткаў стаптаных лапцей, прылады, нарыхтоўкі для пляцення. Іх выраблялі з рэбраў жывёл альбо з металу яшчэ ў каменным стагоддзі.

Гэта сведчыць пра вельмі старажытную, нават даіндаеўрапейскую гісторыю лапця. Таму не дзіўна, што лапці былі распаўсюджаны не толькі ў беларусаў, літоўцаў і латышоў, але і ў фіна-угроў, славянаў і ў часткі германцаў. Канешне, варта адзначыць, што нашыя продкі у паўсядзёным жыцці звычайна насілі лёгкі скураны абутак. Лапці пераважна насілі нашыя ўсходнія суседзі, славянізаваныя фіна-угры, пра што сведчыць сама назва “лапці”, з націскам на першы склад, вельмі распаўсюджаная ў фінскіх гаворках. Але ва ўсе часы нашы продкі, асабліва тыя, хто жылі ў забалочанай вадзяністай мясцовасці, ахвотна абуваліся ў лапці – прычым, нягледзячы на назву, часцяком сплеценыя не толькі з лыка, але і з бяросты і нават са скураных папружак.

Телерадиокомпания “Могилев”

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем