У вёскі Смаліца прайшло свята

У вёскі Смаліца прайшло свята

З запаветнай лаўкі каля варот, з матчынай любові, прыгожай песні, з кучаравай бярозы ў поле, з бясконцай прасёлкавай дарогі — з усяго, што так дорага і міла сэрцу, мабыць, і пачынаецца наша Радзіма. “Я тут жыву і край мне гэты дарагі, — менавіта пад такой яскравай назвай на днях прайшло свята вёскі Смаліца.

У сценах мясцовага сельскага Дома культуры было весела, цёпла і ўтульна, бо тут адзначалі цудоўнае свята вёскі, звесткі пра якую вядуцца з 17 стагоддзя.

Раней на месцы цяперашняга аграгарадка былі дрыгва і бязмежныя сасновыя бары. У гэтых маляўнічых месцах з’явілася новае паселішча, дзе сталі жыць працавітыя людзі, якія будавалі смалакурні і дабывалі смалу. Адсюль і пайшла назва — Смаліца. Вёска ўваходзіла ў склад фальваркаў, якія належылі графіне Талстой. Людзі абжывалі ўрадлівыя землі, сеялі пшаніцу і жыта, беражліва захоўвалі любоў да роднага краю. Пранеслі яе скрозь гады ў сваім сэрцы, з пакалення ў пакаленне перадавалі дзецям і ўнукам.

З тых часоў прайшло шмат гадоў… У суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары вёскі Смаліца апранулі франтавыя шынелі і пайшлі на фронт. А фашысты помсцілі масавым тэрорам. У 1943 годзе прыгожую вёску, акружаную лясамі і балотамі, спасцігла страшная доля — нямецкія каты спалілі Смаліцу. Разам са сваёй вёсачкай загінулі 140 яе мірных жыхароў. Да родных бяроз з вайны не вярнуліся 65 яе сыноў. Але ўсё вынесла, сцярпела шматпакутная зямля. Вёска адрадзілася, адбудаваліся дамы, зноў прыляцелі буслы, закаласіліся залацістыя палі.

Вітаючы мясцовых жыхароў і гасцей, в. а. старшыні Смаліцкага сельвыканкама Андрэй Мельнікаў павіншаваў іх са святам і падзякаваў вяскоўцам, якія працуюць і наводзяць парадак на тэрыторыі, дзе жывуць. А галоўнае, каб гэтыя добрыя пачынанні падтрымлівалі ўсе, тады аграгарадок будзе станавіцца з кожным днём усё лепш і прыгажэй.

Дзесяць год таму вёску перайменавалі ў аграгарадок. Цяпер у Смаліцы развітая інфраструктура, перш за ўсё — гэта цэнтр сельгаспрадпрыемства “Вараніно”. Зараз у аграгарадку ёсць агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, СДК, амбулаторыя, крамы, тут жа размешчаны сельскі Савет і праўленне ААТ. Але галоўны набытак вёскі — працавітыя, мужныя людзі. Жыццё ў Смаліцы кіпіць, на палях і фермах працуюць вяскоўцы, нараджаюцца і растуць дзеці, множацца працоўныя поспехі і дасягненні.

Пра тое, што трэба берагчы і шанаваць радзіму, казала, звяртаючыся да аднавяскоўцаў, паважаная жыхарка Вера Івашкова. Яна ўспомніла сваё дзяцінства, юнацтва, сталыя гады.

Яе пакаленне перажыла голад і пасляваенную разруху. Памятае яна, як дабіралася з аддаленай вёскі Боўкі да Магілёва на веласіпедзе. Нагадала жыхарам аб тым, што раней дэкрэтныя адпачынкі для маці даваліся толькі на двухмесячны тэрмін, а затым трэба было выходзіць на працу, дзіцячых садкоў яшчэ не было. А цяпер створаны ўсе ўмовы для таго, каб добра жыць і працаваць, нараджаць і гадаваць дзяцей. А моладзі трэба вучыцца і браць прыклад са старэйшых, дабівацца яшчэ большых поспехаў у справах і пачынаннях. Ветэран працы ад усёй душы пажадала вяскоўцам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Гарачыя і шчодрыя апладысменты землякі адрасавалі юбілярам вёскі. Сёлета паўвекавы юбілей адзначылі Аляксандр Шушлакоў, Марыя Баброва, Сяргей Лашкоў, Віктар Кумейша, Мікалай Шчамялёў і іншыя. Таксама павіншавалі са святам шасцідзесяцігадовых імяніннікаў вёскі Мікалая Дваракова, Леаніда Гапеева, Міхаіла Клімянкова, Аляксандра Шаўцова, Міхаіла Камарова.

Добрыя словы за мужнасць і адвагу прагучалі ў адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргея Шынялёва, Мікалая Сяброўскага, Валерыя Кулажына.

Савет ды каханне на доўгія гады пажадалі сям’і Ліліі і Віктара Бондаравых, якія пражылі паўстагоддзя разам і адсвяткавалі залатое вяселле. Разам з віншаваннямі вяскоўцам уручылі на памяць сувеніры, для іх прагучалі музычныя падарункі.

За нястомную працу, цёплы хлеб, свежае малако са сцэны віншуюць працаўнікоў вёскі Алега Мамкова, Ігара Мінчанкова, Мікалая Падголіна, Леаніда Клімкова і іншых, якія ўвайшлі ў лік перадавікоў уборачнай кампаніі 2019 года.

Таксама павіншавалі і шматдзетныя сем’і Алесі Каваленкі і Вольгі Букас, якія з гонарам гадуюць і выхоўваюць дзяцей. Шчырыя словы гучаць і ў адрас усіх маці.

На свяце вёскі адзначылі працавітасць, любоў да роднай зямлі, да роднага краю сям’і Ніны і Васіля Максімаўцовых, якія ствараюць прыгажосць сваімі рукамі. Менавіта іх падворак прызнаны лепшым у вёсцы.

А радаваў вяскоўцаў і ствараў добры настрой на працягу ўсяго вечара калектыў народнага ансамбля «Багатуха».

Ліка КАРАЛЁВА.

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024