Навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія краязнаўчыя чытанні-VIII” ўпершыню набыла міжнародны статус

Навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія краязнаўчыя чытанні-VIII” ўпершыню набыла міжнародны статус

 

Навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія краязнаўчыя чытанні-VIII” упершыню набыла міжнародны статус. У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сабраліся краязнаўцы Быхаўшчыны і Магілёваа таксама ваенны гісторык і пошукавік з Масквы Канстанцін Стральбіцкі. Некалі яго продкі жылі ў нашым горадзе.

На мерапрыемстве выступілі дырэктар музея Сяргей Жыжыян, навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва Пётр Хаванскі, настаўнік гісторыі Следзюкоўскага ВПК Адгур Будніцкі, пошукавік групы “Быхаўскі рубеж” Анатоль Даронін, ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна Мікола Леўчанка і некаторыя іншыя краязнаўцы.

Цікава расказаў пра апрацоўку шкла ў Быхаве ў XVII –XVIII стагоддзях магістар гістарычных навук Раман Галынскі, які адзначыў, што шкляныя вырабы з археалагічных калекцый нашага горада падзяляюцца на дзве катэгорыі – ваконныя шыбіны і тарна-сталовы посуд, шкляныя асколкі, прызначэнне якіх пакуль нявызначана.

У асноўным шкло было даволі празрыстым, зялёнага, жоўтага, карычневага і блакітнага колераў з паветранымі бурбалкамі ў сценках. Візуальна, як бурбалкі, так і няроўнасці сценак і частковая ассіметрыя саміх вырабаў добра прасочваюцца і зараз.

Ваконныя шыбіны былі круглыя і не мелі ідэальна плоскіх паверхняў. Краі іх часам завальцоўваліся. Такія шыбкі ўстаўляліся ў свінцовы ваконны пераплёт.

З канца XVII стагоддзя выраблялі бутэлькі круглага сячэння з донцамі, глыбока заходзячымі ў корпус пузатага начыння. Гэтыя вырабы называлі бутлямі.

Шкляніцы ўпрыгожваліся ажурнай каймой па донцу і жгутамі ў выглядзе раслін і змей. Келіхі нагадваюць сучасны посуд. У асноўнай сваёй масе яны маюць трохкутнікавае сячэнне самога начыння, усталяванага на высокую ножку, але ёсць экземпляры і з кароткімі ножкамі. Увесь згаданы посуд мае на дне рэшткі понціі – сведчанне свабоднага фармавання вырабу.

Сярод матэрыялаў прысутнічае бутэлькавы “медальён” (кляймо) з выявай герба роду Сапегаў — “Ліс”. Гэтая знаходка ўскосна пацвярджае магчымасць мясцовага вырабу шкляной тары.

Гуты (майстэрні па выплаўцы шкла і першаснай апрацоўкі балотнай руды) хутчэй за ўсё знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Ліпскай грывы, на якой магла размяшчацца Лявонаўская слабада. У 1630-м годзе і крыху пазней на левым беразе Дняпра была закладзена новая для Быхава слабада – Лявонаўская. Яе жыхароў вызвалілі ад падаткаў і павіннасцяў ажно на 14 год.

Згаданая грыва – пясчаныя дзюны — ўзвышалася над поймай ракі. Месца размяшчэння слабады на Ліпскай грыве можа быць звязана з наяўнасцю тут неабходнай сыравіны для вырабу шкла: пясок, драўніна і вугаль.

У пісьмовых крыніцах не згадваюцца гуты непасрэдна ў Быхаве. Між тым, ёсць згадкі рамеснікаў, якія ў той час займаліся апрацоўкаю шкла. Так, у 1627-1628 гадах у замку працавалі менавіта такія рамеснікі, а само шкло прывозілі з Караляўца.

Акрамя таго, у інвентарах быхаўскага замка згадваюцца шкляныя гранаты, але там не гаворыцца пра іх паходжанне. Застаецца таксама адкрытым пытаннем выраб менавіта такой катэгорыі зброі.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла церемония перезахоронения

19 сентября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Иероглиф его личности. Выставка известного белорусского художника-каллиграфа проходит в НББ

19 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Новый штамм коронавируса «Стратус» активно занимает свою нишу в Беларуси – Минздрав

19 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко оценил, как идет благоустройство агрогородка Жировичи

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

День профилактики прошел в школах Быховского района

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина приветствует участников спартакиады среди физкультурно-оздоровительных, спортивных центров, физкультурно-спортивных клубов Могилевской области. ФОТО

19 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем