Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў адзначана дыпломам

“Вясновы букет”. Пад такой назвай у Мінску адбыўся Х Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў, на якім Магілёўшчыну прадставілі звыш 40 майстроў. Дэманстрацыя калекцыі работ у рамках выставы-продажу, майстар-класы —багацце творчай спадчыны паказала на свяце і Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў. Па выніках мерапрыемства ўстанова адзначана дыпломам за лепшую калекцыю выставачных работ.