У Быхаве адзначылі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

У Быхаве адзначылі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

Штогод 24 мая ўрачыста ўслаўляюць святых роўнаапостальных братоў Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў стараславянскай азбукі і царкоўна-славянскай мовы.

А першымі словамі, напісанымі славянскай азбукай, былі пачатковыя радкі пасхальнага Евангелля ад Яна: «У пачатку было Слова, І Слова было ў Бога, І Слова было Бог».

У гэты дзень у кінатэатры «Радзіма» адбылося мерапрыемства, на якое з задавальненнем прыйшлі вучні гарадскіх школ. Святочную праграму падрыхтавалі студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.  А. Куляшова. Яны распавядалі аб тым, што беларуская зямля дала свету шмат таленавітых асветнікаў. Сярод іх Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына.

Кандыдат філалагічных навук Таццяна Кажурына адзначыла, што хрысціянскія прапаведнікі паднеслі нашым продкам велізарны падарунак – навучылі апранаць слова ў літары, захоўваючы яго ў стагоддзях і перадаючы будучым пакаленням. Мова і пісьменнасць з’яўляюцца асновай культуры і агульнасці народа.

Юных быхаўчан госці пазнаёмілі таксама з творчасцю ваенных паэтаў. І гэта не дзіўна, бо зусім нядаўна наша краіна адзначыла чарговую гадавіну Вялікай Перамогі. Гучалі вершы Іосіфа Уткіна, Мікалая Маёрава, Сяргея Арлова, Георгія Суворава, а таксама Аляксея Суркова. Напісаная ім «Зямлянка» (Бьется в тесной печурке огонь…) амаль усім вядомая.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравления в преддверии Дня пожилых людей

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

График выездов нотариусов Могилевскиого нотариального округа

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Стала известна программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2025» в Кричеве

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В преддверии Дня пожилых людей на Быховщине поздравили ветеранов труда

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

В приоритете – работа с людьми

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Наклейка не дает права

29 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем