Вараніноўская сельская бібліятэка выхоўвае творчую спадчыну беларускіх пісьменнікаў

Вараніноўская сельская бібліятэка выхоўвае творчую спадчыну беларускіх пісьменнікаў

Вялікую ўвагу надае бібліятэкар Вараніноўскай сельскай бібліятэкі папулярызацыі творчай спадчыны класікаў сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, якім у бягучым годзе споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння.

вор биб

Літаратурная гадзіна «Пясняр зямлі беларускай» была прысвечана жыццю і дзейнасці Янкі Купалы. Бібліятэкар расказвала дзецям і падлеткам аб асаблівасцях творчасці славутага беларускага пісьменніка, правяла літаратурнае поле цудаў «Свой талент шчодра аддаў Беларусі». У рамках акцыі «Чытаем Янку Купалу разам» у выкананні бібліятэкара і дзяцей гучалі вершы «Алеся», «Сыны», «Сосны», «Вясной», «Хлопчык і лётчык».

Творы пісьменніка ў бібліятэцы прадстаўлены на пастаянна дзеючай тэматычнай выставе «Пакуль ёсць Купала – будзе народ».

вор биб1

Конкурс эрудытаў «Лепшы знаўца казак» праведзены па творчасці Якуба Коласа. Пісьменнік надаваў казцы вялікую ролю як адной з самых даходлівых форм пазнання свету.

Казкі Я.Коласа шчодра насычаны гумарам і сатырай. У час акцыі «Чытаем Я. Коласа разам» гучалі казкі «Дзве кумы», «Мужык і пан», «Два зайцы». Потым дзеці прымалі ўдзел у конкурсах «Пазнай казку Я. Коласа па ўрыўку», «Казачны ланцужок», «Чароўная скарбонка», «Запытанка». Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі Раманаў Саша, Азаранка Павел, Карзюк Маша, Бігмаеў Данііл, Карзюк Міша, Калядова Кіра, Бігмаева Насця.

Падрабязней пазнаёміцца з творамі Якуба Коласа можна праз аформленую ў бібліятэцы выставу «Пясняр народных дум і светлых спадзяванняў».

lib-bykhov.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

МНС: о фактах выплаты зарплаты в конвертах следует сообщать по телефону 189

12 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Смена подхода Трампа по Украине может быть частью стратегии

12 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова сотрудничать с Молдовой и восстанавливать утраченное за последние годы

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как стремление подзаработать привело к 12 годам лишения свободы

12 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Директор ЖКХ в премиях, а работники — в долгах!

12 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Почему алкоголь на природе может быть опасен

12 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем