У Александрыі пакажуць «купальскі» цырк

У Александрыі пакажуць «купальскі» цырк

купальеПадрыхтоўка да галоўнага купальскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў» ідзе поўным ходам, ужо адбылося два пасяджэнні яго пастаяннага аргкамітэта. Прыгожае купальскае свята будзе праходзіць на сваёй традыцыйнай пляцоўцы ў Шклоўскім раёне 8 і 9 ліпеня. Яго праграма абяцае быць надзвычай цікавай.

Акцэнт, як адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва, будзе зроблены менавіта на міжнароднасці. Калі летась да пастаянных удзельнікаў форуму Беларусі, Расіі і Украіны далучылася Літва, то сёлета завітаюць прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі.

Разыначкай фестывалю стане вялікае эстрадна-цыркавое шоу «Купалле крочыць па планеце», білеты на якое паступяць у продаж ужо з 1 красавіка. Прадстаўленне завершыцца яшчэ адным грандыёзным шоу — парадам феерверкаў з удзелам гасцей з іншых краін.

Вялікае купальскае свята прапануе прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі», якая дасць магчымасць далучыцца да народных традыцый нашых продкаў. Ёсць добрая нагода папрактыкавацца ў вырабе купальскіх вянкоў і прыняць удзел у спецыяльным конкурсе. На Купалле запрошаны фальклорныя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва краін-суседак, якія пазнаёмяць са сваімі абрадамі і пачастуюць нацыянальнымі стравамі. У праграме свята шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Як заўсёды на свяце будзе шмат смачнай ежы і напояў, для дзяцей — гульняў і забаў, для дарослых — захапляльных шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

На Купалле ў Александрыю прыедуць папулярныя беларускія, украінскія і расійскія артысты. Сярод іх — спявачка з Украіны Ірына Білык, а для аматараў бардаўскай песні будзе спяваць вядомы выканаўца з Германіі Ціна Айсбрэнэр. Вядуцца перамовы наконт удзелу ў фестывалі расійскіх зорак Таццяны Буланавай, Мікіты Праснякова і гурта «Рукі ўверх».

zviazda.by

Последние новости

В МИРЕ

Отопление в Польше значительно подорожает — рост составит до 80%

30 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко встретился с премьер-министром Кыргызстана

30 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Международный паралимпийский комитет полностью восстановил в правах Паралимпийский комитет Беларуси

30 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Tоп-8 мошеннических схем, пришедших из России в Беларусь

30 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 30 сентября

30 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем