Помнім Шамякіна, Мележа…

Нядаўна споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (на здымку) і 95 гадоў з дня нараджэння таксама народнага пісьменніка Івана Мележа, якія пайшлі ўжо ў лепшае жыццё. Ураджэнцы Гомельшчыны, аўтары вядомых раманаў “Глыбокая плынь”, “Трывожнае шчасце”, “Атланты і карыятыды” , “Петраград – Брэст”, знакамітай палескай хронікі “Людзі на балоце”, шэрагу іншых папулярных твораў, яны ў свой час мелі дачыненне да нашай Быхаўшчыны. Аказваецца, у далёкім 1971 годзе, 10 лістапада Іван Пятровіч Шамякін прыязджаў у наш горад, сустракаўся са сваімі чытачамі, сярод якіх была і дырэктар сярэдняй школы №1 Валянціна Драчова. Ён і падпісаў ёй на памяць сваю аповесць “Лёс майго земляка”, у якой паказаны характары сялянскага хлопчыка Піліпа Жменькі і віцебскага рабочага-бальшавіка, які служыць у войску, Івана Галадушкі. Вось гэтую кніжку шаноўная Валянціна Рыгораўна паабяцала мне прынесці і слова сваё стрымала.

Іван Паўлавіч Мележ бліжэй да сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя быў дэпутатам Коласаўскай выбарчай акругі, а даверанаю асобаю падчас выбарнай кампаніі з’яўлялася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гарадзецкай сярэдняй школы Надзея Нароўская. Паважаная Надзея Мацвееўна, паводле ейных слоў, праніклася сімпатыяй да гэтага простага чалавека, які неўзабаве, на вялікі жаль, памёр.

Потым замест яго, калі не падводзіць памяць, выбіралі другога дэпутата, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі Канстанціна Платонава. Мележа на Быхаўшчыне я не сустракаў, а вось Платонава — так. На ўсё жыццё запамятаваў той цёплы сонечны дзень і Дом культуры меліяратараў, куды прыехаў на сустрэчу да выбаршчыкаў лідар моладзі нашай рэспублікі. Рослы, шыракаплечы, з правільнымі і прыгожымі рысамі твару, густым хвалістым чубам, ён адразу выклікаў ва ўсіх сімпатыю да сваёй каларытнай асобы, тым болей гаманіць Канстанцін Міхайлавіч умеў, адказваў на пытанні лаканічна, грунтоўна. Пасля ўсе выйшлі на вуліцу, а наш фотакарэспандэнт вырашыў Платонава сфатаграфаваць, бо меў заданне тагачаснага рэдактара “раёнкі” Георгія Барысава зрабіць такі здымак, а я павінен быў напісаць да яго тэкст. Наш фотакар ставіў рослага кандыдата ў дэпутаты і так, і гэтак, але штосьці ў яго не атрымлівалася. Тады Платонаў сказаў: “Што, можа ў ваш аб’ектыў не ўмяшчаюся?” І хітравата паглядзеў на нас. Але фотакарэспандэнт за словамі ў кішэню не палез. Ён імгненна, прычым спакойна, вымавіў: “Ды не, я і не такія морды здымаў!”  Усе зніякавелі! Усталявалася такая цішыня, якую ніхто не адважваўся парушыць. І тады абстаноўку разрадзіў сам Канстанцін Міхайлавіч, прапануючы працягваць фотасесію так, як трэба для газеты.

Нарэшце здымкі зроблены. Мы едзем у рэдакцыю, а Платонаў — у райкам партыі. У рэдакцыі нас ужо сустракае грозны рэдактар, які ўсё ведае. Ну і дасталося на арэхі. Мне — меней, фотакарэспандэнту — пад самую завязку. Як потым высветлілася, кандыдат у дэпутаты ў вышэйшы орган улады рэспублікі у райкаме нічога не сказаў. Сакратару па ідэалогіі Людміле Полаўцавай пра ўсё паведаміў нехта іншы. Яна потым і накаціла на Георгія Ерамеевіча…

Наш новы дэпутат потым перайшоў працаваць у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, неўзабаве стаў палкоўнікам, потым генерал-маёрам, а калі прызначылі камандуючым унутранымі вайскамі, займеў званне генерал-лейтэнанта.

З генералам Платонавым на нейкай міліцэйскай нарадзе мне потым давялося сустрэцца, але пра той выпадак ён не ўспамінаў. Хутчэй за ўсё, забыўся ці зрабіў такі выгляд. Ды і размова насіла зусім іншы характар.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси появится халва со вкусом шкварок и лука

1 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Microsoft назвала профессии, которым грозит исчезновение

1 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области более 140 детей пострадали при катании на электросамокатах

1 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 августа

1 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп подписал указ о введении пошлин в отношении Евросоюза и более чем 60 стран

1 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси выбрали Птицу года-2026

1 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем