Творчая прэзентацыя Асіповіцкага раёна адбудзецца 27 кастрычніка ў Магілеве

Творчая прэзентацыя Асіповіцкага раёна адбудзецца 27 кастрычніка ў Магілеве

осипТворчая прэзентацыя Асіповіцкага раёна ў рамках творчага праекта «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» адбудзецца 27 кастрычніка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Як паведамілі ва ўстанове культуры, у 17.00 у фае першага паверху ансамбль народнай песні «Вязанка» Вязьеўскага сельскага Дома культуры запросіць гасцей свята дакрануцца да традыцый і прыняць удзел у развучванні беларускіх бытавых танцаў. На працягу ўсяго мерапрыемства будзе арганізавана выстава вырабаў майстроў Асіповіцкага раёна па ручным ткацтве і гафту, лозапляценню, кераміцы і інш. Таксама пройдуць майстар-класы па ткацтве паясоў і тэхніцы сухога валяння. Наведвальнікам будзе прапанавана фотавыстава «Зямля пад белымі крыламі», на якой прадставяць работы ўдзельнікаў народнага фотаклуба «Раніца» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Творчая прэзентацыя пачнецца у 17.30 з відэапаказу фільма аб горадзе Асіповічы. Потым у 18.00 адбудзецца канцэртная праграма «Цуды зямлі Асіповіцкай», у якой прымуць удзел лепшыя калектывы і салісты раёна. Гасцей свята чакае сустрэча з яркімі, таленавітымі выканаўцамі, выступленні каларытных вакальна-харавых, эстрадных і танцавальных калектываў. У іх ліку – народныя ансамблі эстраднага танца «Капрыз», народнай песні і музыкі «Дзівакі», а таксама узорныя ансамблі – харэаграфічны «Крынічка», танца «Асарці» і іншыя.

У фінале мерапрыемства адбудзецца традыцыйная перадача эстафеты фестывалю Слаўгарадскаму раёну.

Абласны творчы праект «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» праходзіць з сакавіка па снежань 2016 года. Яго арганізатарамі выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы і аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў.

mogilev-region.gov.by

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

25 сентября пройдет Единый день безопасности

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем