У Краснаполлі з’явіўся свой Арбат

У Краснаполлі з’явіўся свой Арбат

проектУ Краснаполлі з’явіўся свой Арбат. Пад такой назвай у раённым цэнтры рэалізуецца творчы праект, які ўяўляе сабой сацыяльна-культурную пляцоўку.

Як паведаміла метадыст Краснапольскага раённага цэнтра культуры Валянціна Марчанка, 5 жніўня вуліца перад уваходам на цэнтральны рынак ператварылася ў пляцоўку для самарэалізацыі талентаў і магчымасцей звычайных жыхароў раёна і работнікаў культуры. «Па замыслу ініцыятывы, кожны жыхар раёна, кожны сацыяльны аб’ект, любая арганізацыя і нават госці раёна на Краснапольскім Арбаце атрымліваюць магчымасць спяваць песні і чытаць вершы, выстаўляць свае выстаўкі і ладзіць прэзентацыі, праводзіць акцыі, тэматычныя праграмы, дзяліцца навінамі і планамі. На вуліцу могуць выходзіць мастакі і паэты, артысты тэатра і спевакі, клоуны і майстры народнай творчасці і іншыя творчыя асобы», — сказала яна.

Дарэчы, ініцыятыва знайшла падтрымку уладаў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама Алена Раманенка падкрэсліла, што Арбат задуманы для творчай рэалізацыі жыхароў раёна. «Выходзьце на гэту вуліцу, раскрывайце свае таленты і сэрцы, работнікі культуры вам дапамогуць. Давайце жыць прыгожа, весела, культурна. І не толькі ў Год культуры, а заўсёды», — пракаментавала Алена Раманенка.

mogilev-region.gov.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем