Ад Калядак — да Грамніцы

Ад Калядак — да Грамніцы

У цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў прайшло фальклорнае свята “Ад Калядак — да Грамніцы”, на якім хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з некаторымі зімовымі абрадамі і забавамі нашых продкаў.

1

У пачатку прадстаўлення дырэктар цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў Наталля Хамаўненка паведаміла аб тым, што беларускі народ вякамі ствараў свой вусны каляндар, у які ўваходзілі прыказкі і прымаўкі, прыкметы адносна надвор’я і будучага ўраджаю. Нам нельга забываць, што беларусы славяцца сваёй культурай і традыцыямі, якія трэба шанаваць, каб нашы дзеці ведалі, як жылі іх бацькі.

Зала была ўпрыгожана ў стыле вясковай хаты, развешаны ручнікі, дываны, стол засланы абрусам, а на ім — розныя стравы. Усё гэта дапамагло больш акунуцца ў атмасферу старажытнага часу.

Снежань, студзень, люты — не такія багатыя месяцы на святы і прысвяткі, але менавіта ў гэтыя месяцы мы ведаем самыя яскравыя святы — Каляды і Стрэчанне. Дзяўчаты разам са сваімі настаўнікамі паказалі, як яны святкаваліся на Беларусі нашымі продкамі. Прадэманстравалі розныя варожбы на саломінках, фасолі, кубках.
У канцы фальклорнага мерапрыемства мастацкі кіраўнік Алена Байкова падзякавала ўсім, хто прыйшоў сюды, пажадала здароўя і поспехаў, добрага настрою.

Вольга ПОЗДЫШАВА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравления в преддверии Дня пожилых людей

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

График выездов нотариусов Могилевскиого нотариального округа

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Стала известна программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2025» в Кричеве

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В преддверии Дня пожилых людей на Быховщине поздравили ветеранов труда

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

В приоритете – работа с людьми

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Наклейка не дает права

29 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем