Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць 21 лютага у Магілёўскай вобласці

indexМіжнародны дзень роднай мовы адзначаць у Магілёўскай вобласці. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах рэгіёну.

Так, у бібліятэках абласнога цэнтра запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, у ліку якіх пазнавальныя гадзіны, турніры знаўцаў беларускай мовы, акцыі, літаратурныя вечарыны і гульні. Увазе магіляўчан будуць прадстаўлены кніжныя выставы па творчасці беларускіх пісьменнікаў, навінкі беларускай літаратуры і шмат іншага.

У Палацы культуры вобласці 21 лютага адбудзецца традыцыйнае напісанне дыктоўкі на роднай мове. Акрамя таго, тут адбудзецца канцэрт «Голас душы», прысвечаны 75-годдзю са дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да міжнароднага дня роднай мовы, будуць праведзены таксама клубнымі ўстановамі Магілёўскай вобласці. Напрыклад, у Глускім раёне запланаваны канцэрт «Табе, Радзіма, я пяю», пазнавальная праграма «Мова родная мая», літаратурна-музычная кампазіцыя «Ад прадзедаў спакон вякоў». У Дрыбінскім раёне адбудзецца паседжанне клуба вясёлых знатакоў «Якая цудоўная мова». У Крычаўскім раёне пройдуць літаратурна-музычны вечар «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!» і музычны вечар «Родная мова».

mogilev-region.gov.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравления в преддверии Дня пожилых людей

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

График выездов нотариусов Могилевскиого нотариального округа

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Стала известна программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2025» в Кричеве

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В преддверии Дня пожилых людей на Быховщине поздравили ветеранов труда

29 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

В приоритете – работа с людьми

29 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Наклейка не дает права

29 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем