Паэт, літаратурны крытык Сяргей Украінка адзначыў свой 55-гадовы юбілей. Віншавалі земляка ў кінатэатры “Радзіма”

Паэт, літаратурны крытык Сяргей Украінка адзначыў свой 55-гадовы юбілей. Віншавалі земляка ў кінатэатры “Радзіма”

25 студзеня паэт, літаратурны крытык Сяргей Украінка адзначыў свой 55-гадовы юбілей. Віншавалі земляка ў кінатэатры “Радзіма” з гэтай нагоды і ў сувязі з выхадам у свет яго зборніка вершаў “9 гранаў”. На сустрэчу з аўтарам прыйшлі быхаўчане – аматары ягонай творчасці.

4

Бібліёграф Святлана Вашукевіч нагадала прысутным асноўныя моманты жыццёвага і творчага шляху Сяргея Сяргеевіча. Ён ураджэнец вёскі Ніканавічы на Быхаўшчыне, у свой час скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова. Затым працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Лудчыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Дунайкоўскай сярэдняй школы, выкладаў на кафедрах беларускай літаратуры і журналістыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. А зараз ён – супрацоўнік прадпрыемства “Газасілікатбуд”.

Друкавацца пачаў з 1977 года. Яго творы змяшчаліся ў шматлікіх перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках. А ў 2001 годзе выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Маё Купела”.

Сяргей Украінка шчыра вітаў усіх, хто прыйшоў з ім на сустрэчу, дзякаваў за сардэчны прыём. А калі пачаў чытаць вершы, склалася ўражанне, нібы час затрымаўся, усе слухалі паэта з задавальненнем і прасілі чытаць яшчэ. Пачулі і адзін з першых вершаў “Дзень нараджэння”, які напісаў яшчэ ў 16 год, а таксама верш “Беласнежную далячынь…”, што ўпершыню быў надрукаваны ў нашай раённай газеце. Сам аўтар адзначыў, што менавіта з гэтага верша і пачалася яго творчая біяграфія. А сваім настаўнікам назваў галоўнага рэдактара “Маяка Прыдняпроўя” Міколу Леўчанку, які ў сваю чаргу адзначыў, што Сяргей Сяргеевіч уносіць вялікі ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры. І знакава, што менавіта з сустрэчы з гэтым вядомым земляком мы пачынаем Год культуры.

6

Многіх з прысутных турбавала пытанне, чаму назва новай кнігі — менавіта “9 гранаў”? Аўтар адказаў, што гэта ўсё – грані яго душы: асабістае стаўленне да розных пытанняў жыцця, повязь з радзімай, пачуцці, якія калісьці зведаў.

У сваіх вершах аўтар сапраўды раскрывае чытачам сваю душу, расказвае пра каханне, паказвае самае патаемнае. Нікога не пакінуў раўнадушным верш, прысвечаны знаёмай жанчыне, які пачынаецца словамі “Зірні, цалуюцца аблокі…”. Такія творы выклікаюць самыя шчырыя пачуцці.

З юбілеем пісьменніка павіншавалі таксама дырэктар Быхаўскай бібліятэчнай сеткі Наталля Корза, адны з яго шматлікіх студэнтак, а зараз — настаўніцы ДУА “Гімназія г. Быхава”, Ірына Цімохава і Таццяна Белавусава, пажадаўшы яму далейшых творчых поспехаў.

9

Запрасіў з сабой на Быхаўшчыну Сяргей Сяргеевіч і сваіх сяброў – старшыню Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалая Яцкова і паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Казеку. Мікалай Адамавіч і Аляксандр Мікалаевіч казалі шмат добрых слоў у адрас Сяргея Украінкі, пра сваё цеснае сяброўства, чыталі вершы, якія ён калісьці прысвяціў ім, а яны — яму.

Ад Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў перадаў для цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Барыса Стральцова некаторыя кнігі, альманахі “Брама”.

Затым усе жадаючыя фатаграфаваліся каля кніжнай выставы з аўтарам, бралі ў яго аўтографы. Пакідалі быхаўчане залу з добрым настроем і самымі лепшымі пачуццямі. Дзякуй пісьменніку за цікавую сустрэчу.

Кацярына ЧЫГІРОВА,
Вольга ПОЗДЫШАВА (фота).

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024