Дзе хадзіў вяльможны Баркулаб

imagesБаркалабаўская сельская бібліятэка – пераможца ХХІІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Штогод з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымкі і развіцця чытання, у  рэспубліцы праходзіць агляд-конкурс  “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. 29 чэрвеня 2015 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад №79 «Аб выніках XХIII рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

У конкурсе прынялі ўдзел 42 публічныя бібліятэкі: 12 цэнтральных, 30 бібліятэк-філіялаў. Сярод пераможцаў у намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы» Дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй у памеры 40 базавых велічынь узнагароджана Баркалабаўская сельская бібліятэка. 24 гады працуе тут Святлана Чухманава, бібліятэкар 2 катэгорыі, спецыяліст з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

На конкурс ёю быў прадстаўлены вопыт работы бібліятэкі па краязнаўству. Краязнаўства на Баркалабаўшчыне мае сваю гісторыю, традыцыі,  з’яўляецца прыярытэтным накірункам у рабоце бібліятэкі, якая носіць комплексны і мэтавы характар. Сабраць і захаваць для будучых пакаленняў багатую матэрыяльную і духоўную культуру краю, паказаць індывідуальнасць і непаўторнасць кожнага яго куточка, сістэматызаваць матэрыял, зрабіць даступным кожнаму карыстальніку – у гэтым сэнс пошукавай і даследчай работы бібліятэкі.

Значная ўвага Святланаю Васільеўнаю надаецца фарміраванню фонда краязнаўчых дакументаў, які выдзелены асобна і адлюстраваны ў краязнаўчай картатэцы. Найбольш цікавыя краязнаўчыя дакументы экспануюцца на пастаянна дзеючых бібліятэчных выставах: “Беларусь! Ганарыся сваёй краінай”, “Бацькаўшчына! Ты багацце маё і любоў”, “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”, “Святыні вакол нас”, “Знакамітыя людзі краю”.

Сярод  асноўных інавацыйных кірункаў можна вылучыць распрацоўку на аснове мясцовых праваслаўных каштоўнасцяў бібліятэчнай праграмы па духоўна-маральнай асвеце насельніцтва “Праваслаўныя традыцыі краю” (2012-2013 гг.), стварэнне поўнатэкставай электроннай базы дадзеных “Баркалабава: гісторыя далёкая і блізкая” (2014 г.), распрацоўку бібліятэчнай праграмы “Баркалабаўскі край: чым болей пазнаю, тым болей зберагаю” (2014-2015 гг.).

Рэалізацыя бібліятэчнай праграмы “Праваслаўныя традыцыі краю”  дазволіла на аснове рознабаковага супрацоўніцтва паміж бібліятэкай і Храмам у імя Іаана Прадцечы пры Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры, Царквой іконы Казанскай Божай Маці, праваслаўнай грамадскасцю правесці шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на духоўнае адраджэнне грамадства, далучэнне аднавяскоўцаў да шматвекавой праваслаўнай культуры.

З мэтай забеспячэння даступнасці да краязнаўчых рэсурсаў бібліятэкі ў  2014 г. распрацавана поўнатэкставая электронная база дадзеных “Баркалабава: гісторыя далёкая і блізкая”, якая змяшчае вычарпальную інфармацыю аб гістарычным шляху і сучасным становішчы Баркалабаўшчыны. База дадзеных дазваляе ажыццяўляць шматаспектны пошук неабходнай краязнаўчай інфармацыі, складаецца з дзевяці раздзелаў: “Факты, падзеі, імёны”, “Баркулабаўскі летапіс”, “Свята-Узнясенскі жаночы манастыр”, “Ікона Божай Маці “Баркалабаўская”, “Царква іконы Казанскай Божай Маці”, “Дваранскі род Радкевічаў”, “Поле сарочынскай славы”, “Сацыяльна-культурная сфера краю”, “Нястомныя даследчыкі даўніны” (краязнаўча-даследчыя працы і артыкулы мясцовых краяведаў Віктара Фаміча і Ганны Пятроўны Куляшовых). Кожны раздзел змяшчае бібліяграфічныя апісанні выкарыстанай літаратуры і сканіраваныя копіі гэтых друкаваных матэрыялаў.

Цікавы дызайн, сучаснае афармленне робяць яе даступнай для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Зручнасць базы ў тым, што ёй можна карыстацца без доступа ў сетку Інтэрнэт.  Для аддаленых карыстальнікаў  сабраная база дадзеных “Баркалабава: гісторыя далёкая і блізкая” ёсць на інфармацыйным сайце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя.Барыса Стральцова.

Веданне сваіх каранёў, свайго мінулага сілкуе будучае. Інавацыйны, творчы падыход да справы і надалей будзе спрыяць таму, што бібліятэка аграгарадка Баркалабава застанецца захавальніцай гісторыі роднага краю, цэнтрам прапаганды народнай спадчыны, выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Таццяна КАРЖОВА,
загадчыца аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынга цэнтральнай раённай
 бібліятэкі імя Б.В.Стральцова.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем