Годна сустракае сваё прафесійнае свята невялікі, але дружны калектыў Быхаўскага хлебазавода

Годна сустракае сваё прафесійнае свята невялікі, але дружны калектыў Быхаўскага хлебазавода

Годна сустракае сваё прафесійнае свята невялікі, але дружны калектыў хлебазавода, які ўзначальвае вопытны і ўмелы кіраўнік Пётр Бутамёнак. Прадукцыя гэтага прадпрыемства неаднаразова адзначалася бронзавымі срэбнымі і залатымі медалямі на розных прэстыжных конкурсах.

У цэлым няблага складваецца і сёлетні гаспадарчы год. Па выніках аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці РУВП “Магілёўхлебпрам” філіял Быхаўскі хлебазавод за тры кварталы цяпершняга года паказчык па рэнтабельнасці продажаў дасягнуў 4 працэнтаў — тэмп росту да адпаведнага мінулагодняга перыяду 105,3 працэнта і 179,3 працэнта да бізнес-плана.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка дасягнула 132,1 млн. рублёў, што склала 145 працэнтаў да леташняга аналагічнага адрэзку часу.

Изображение 343

Вядучы эканаміст Марына Акуленка дакладна аперыруе лічбамі, па якіх можна ацэнваць агульную працу ўсяго калектыву. Яна робіць асаблівы акцэнт на мэтавы паказчык па энергазберажэнню, бо сёлетні год аб’яўлены Прэзідэнтам нашай краіны Годам беражлівасці. Дык вось мэтавы паказчык па энергазберажэнню склаў мінус 7,1 пры заданні 6,5. Гэта спачатку года, а за 9 месяцаў ён выйшаў на мінус 6,1, што яскрава сведчыць аб эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў аналізуемым перыядзе дасягнуў 306 млн. рублёў, а чысты прыбытак — 152 млн. рублёў, што таксама лепей леташніх паказчыкаў.

Прадукцыйнасць працы, вылічаная па валавай дабаўленай вартасці, выйшла на 49,0612 млн. рублёў пры тэмпе росту да аналізуемага мінулагодняга перыяду ў 158,6 працэнта.

Узрос і сярэднемесячны заробак. На аднаго працаўніка ён склаў 3389,2 тыс. рублёў пры тэмпе росту ў 153,3 працэнта да леташняга ўзроўню і 105,3 працэнта да бізнес-плана. Тут назіраецца апераджэнне тэмпу росту па прадукцыйнасці працы над тэмпам росту па заработнай плаце недзе на 5,3 працэнта.
Варта напомніць, што летась інвестыцыі ў асноўны капітал хлебазавода склалі 1575 млн. рублёў. Дзякуючы гэтаму ён працягвае развівацца і сёлета. Толькі на падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у Быхаве 1 верасня, затрацілі 1000 млн. рублёў.

Але хопіць лічбаў і фактаў. За імі стаяць людзі, які складаюць залаты фонд прадпрыемства. Гэта пекар Вераніка Ждан, заквасчыца Вера Чвірова, майстар змены Грэта Бачыла, бухгалтары Валянціна Цуканава і Святлана Рахуба, прадаўшчыца Ніна Бекешка, машыніст Зоя Грудзіна, вадзіцель Мікалай Клімянкоў, фармоўшчык цеста Ірына Ісачанка, кантралёр КПП Міхась Казлоў, прадаўшчыцы Наталля Лугаўская і Таццяна Яшчанка, майстр па транспатру Анатоль Сімчанка, эканаміст Алена Аўсеенка, іншыя працаўнікі.

Дырэктар завода Пётр Бутамёнак годна вядзе кадравую палітыку. У ягоным калектыве працуюць сталыя рабочыя і спецыялісты, людзі сярэдняга ўзросту і маладыя.

Ужо ўпамянёная Марына Акуліна (на здымку) — карэнная быхаўчанка, дарэчы, пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання прыехала працаваць на завод па размеркаванню ў 2009 годзе. Пачынала простым эканамістам, а зараз ужо вядучы эканаміст, да таго ж актыўна займаецца грамадскай работай. І вучыцца завочна на пятым курсе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівесітэта па спецыяльнасці “бізнес-адміністрыраванне”. Такая вось тут перспектыўная, адукаваная моладзь. І гэта радуе.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

СПОРТ

Белорусская падел федерация вступила в Международную федерацию

19 октября 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области за текущий год построили 300,9 тыс. кв.м жилья

19 октября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Белтелеком: для дома — все, что нужно!

19 октября 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Мирный атом. В Беларуси идет подготовка к возведению третьего блока БелАЭС

19 октября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 19 октября

19 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошли торжественное мероприятие и яркий концерт, посвященные Дню работников культуры

18 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем