Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці шырока прадставяць сваю прадукцыю на «Дажынках-2013″

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці шырока прадставяць сваю прадукцыю на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013″, які пройдзе ў imagesЖлобіне 27-28 верасня, працягласць іх гандлёвых радоў перавысіць 300 м. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.

 

«Мы сур’ёзна рыхруемся да свята працаўнікоў вёскі: абнаўляем гандлёвае абсталяванне, знешнюю рэкламу, рыхтуем нацыянальныя касцюмы і прадукцыю з лагатыпам «Дажынак», а таксама будзем шырока прадстаўляць мясцовую прадукцыю з брэндамі нашых прадпрыемстваў. Пры гэтым яе рэалізацыя будзе ажыццяўляцца з мінімальнымі гандлёвымі нацэнкамі», — адзначылі субяседнікі.

 

У ліку прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, якія будуць прадстаўляць Магілёўскі рэгіён на «Дажынках»: ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод», універмагі «Цэнтральны», «Кастрычніцкі» (Магілёў), а таксама прадпрыемствы грамадскага харчавання, прадстаўнікі прыватнага бізнесу. «Мы гатовы прыняць і пачаставаць усіх гасцей «Дажынак» — у гандлёвых радах размесцяцца больш як 300 пасадачных месц. Таксама мы ўпершыню прэзентуем у шырокім асартыменце прадукцыю з лагатыпам маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакею, які пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе», — дадалі спецыялісты.

 

Запрашаць на імправізаваную тэрыторыю Магілёўскай вобласці ў Жлобіне будуць творчыя прафесійныя і самадзейныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, якія рыхтуюць цікавую канцэртна-забаўляльную праграму.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем