Больш за палову адміністрацыйных справаў у гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласці — аб незаконным прадпрымальніцтве
З 1 112 адміністрацыйных спраў, разгледжаных гаспадарчым судом Магілёўскай вобласці у 2011 г.,
599 — аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Часцей за ўсё незаконнныя прадпрымальнікі гандлююць кампакт-дыскамі, прадуктамі, мабільнымі, а таксама перавозяць на нелегальных таксоўках ды рамантуюць кватэры.