На колькі могуць патаннець крэдыты для насельніцтва?

Услед за двухкрокавым зніжэннем стаўкі рэфінансавання даходнасць па многіх дэпазітах для насельніцтва зменшылася прыкладна на 10 працэнтных пунктаў. А вось крэдытныя стаўкі з пачатку бягучага года амаль што не змяніліся. Тым не менш некаторыя эксперты лічаць, што ў выпадку захавання адносна невысокіх тэмпаў інфляцыі яшчэ сёлета кошт крэдытаў можа знізіцца і… 30 працэнтаў гадавых.

Па новых стаўках

Стаўкі па спажывецкіх крэдытах у розных банках могуць вельмі адрознівацца. Напрыклад, у Белрасбанку прапануюць пазыкі пад 12 працэнтаў гадавых, у Пріорбанку — пад 30, Франсабанку — пад 56. Калі ж улічыць яшчэ і абавязковыя камісійныя выплаты, дык, па сутнасці, атрымліваецца, што ў большасці банкаў за карыстанне грашыма прыйдзецца аддаць не менш як 50 працэнтаў гадавых. І гэта значыць, што калі вы, напрыклад, жадаеце ўзяць 50 мільёнаў рублёў на тры гады і вам пашчасціць атрымаць іх за 50 працэнтаў гадавых, то штомесяц прыйдзецца выплачваць больш за 2,7 мільёна рублёў.
— Цяперашнія стаўкі многім не па кішэні, — адзначае аналітык групы кампаній Forex Club Валерый Палхоўскі. — “Пад’ёмнымі” можна лічыць такія крэдыты для фізічных асоб, калі іх кошт перавышае прагназуемы ўзровень інфляцыі не больш як на 10 працэнтных пунктаў.
Нацыянальны банк разлічвае, што па выніках бягучага года інфляцыя можа скласці 20 працэнтаў. Такім чынам, тлумачыць эксперт, крэдыты могуць патаннець да 30 працэнтаў гадавых. І гэта, на яго думку, рэальна. “Калі Нацбанк працягне жорсткую крэдытную палітыку”, — дадае ён важную ўмову.

Пачакаем некалькі тыдняў?

“Стаўкі па новых крэдытах для фізічных асоб да канца года могуць знізіцца да 30 плюс-мінус 3 працэнты гадавых”, — пагаджаецца з калегай аналітык кампаніі Вusinessforecast Аляксандр Муха. Па яго словах, інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва паслабелі, па выніках студзеня афіцыйны ўзровень інфляцыі не перавысіў 2 працэнты, станоўчая тэндэнцыя назіралася і ў лютым. Толькі за перыяд з верасня па студзень насельніцтва прадало банкам замежнай валюты амаль што на 850 мільёнаў долараў больш, чым набыло. Таму Нацбанк і пайшоў на значнае зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 38 працэнтаў гадавых, каб павысіць даступнасць банкаўскіх крэдытаў.

 

 Калькулятар “НГ”
Эфект зніжэння працэнтных ставак можна ацаніць на простым прыкладзе. Напрыклад, калі вы возьмеце 50 мільёнаў рублёў на тры гады пад 50 працэнтаў гадавых, то штомесяц прыйдзецца аддаваць прыкладна па 2,7 мільёна рублёў. Калі ж стаўка знізіцца да 30 працэнтаў гадавых, дык штомесячны ўзнос паменшыцца прыкладна на 600 тысяч — да 2,1 мільёна. У выніку за тры гады вы можаце сэканоміць каля 20 мільёнаў рублёў.

Але гэта пакуль што не спрацавала. Чаму? На гэты конт ёсць розныя меркаванні. Напрыклад, намеснік старшыні праўлення МТБанка Ігар Бычак нагадвае, што і летась стаўкі па дэпазітах змяняліся больш хутка, чым па крэдытах. Таму і сёлета разрыў у часе змяненняў можа дасягаць двух-трох тыдняў. Некаторыя ж эксперты не выключаюць, што стаўкі ж па крэдытах не спяшаюцца зніжаць, бо не жадаюць падганяць інфляцыю.

Улічвайце камісію!

“Нават калі стаўкі па крэдытах знізяцца да 40 працэнтаў, можа наступіць значнае ажыўленне ў сферы крэдытавання фізічных асоб”, — лічыць старшыня праўлення Банка ВТБ (Беларусь) Уладзімір Іваноў. На яго думку, такі прагноз можна рабіць у дачыненні спажывецкіх крэдытаў. А вось у адносінах доўгатэрміновых крэдытаў, напрыклад, на жыллё, банкі будуць весці сябе больш асцярожна, не спяшацца істотна зніжаць стаўкі.
На думку аналітыка партала infobank.by Кацярыны Смірновай, зніжэнне ставак сапраўды можа прывесці да чарговай хвалі крэдытнага буму. У межах гэтага, не выключае яна, можа паўтарыцца сітуацыя недалёкага мінулага, калі банкі прапаноўвалі кліентам усё больш і больш танныя крэдыты.

 

 Цана пытання
Звычайны спажывецкі крэдыт на 3 гады (з паручыцелямі) сёння ў сярэднім будзем каштаваць каля 50—55 працэнтаў гадавых, экспрэс-крэдыт (хуткае афармленне з мінімумам дакументаў) — звыш 60 працэнтаў, на аўтамабіль — каля 50 працэнтаў, на жыллё — каля 60 працэнтаў гадавых.

Каб не трапіць у даўгавую яму, раіць эксперт, варта звяртаць увагу не толькі на ўзровень працэнтных ставак, але і на тое, ці мае банк права іх змяняць у аднабаковым парадку, а таксама на такі нюанс, як наяўнасць разнастайных дадатковых камісійных плацяжоў. Акрамя таго, будзе карысна пачытаць на спецыялізаваных інтэрнэт-рэсурсах водгукі кліентаў на работу таго ці іншага банка. Гэта таксама дапаможа прыняць найбольш выгаднае рашэнне, пазбегнуць праблем.
Павышэнне даступнасці крэдытаў для насельніцтва можа быць выгадна не толькі грамадзянам, але і дзяржаве. Разам з развіццём эканомікі змяняюцца і прыярытэты ў грашова-крэдытнай сферы. Летась задачай нумар адзін была неабходнасць збіць інфляцыю. Таму павысілі стаўку рэфінансавання, каб зрабіць больш прывабным рублёвыя дэпазіты і разам з гэтым забраць “лішнія” грошы, а таксама знізіць попыт на крэдыты.
Цяпер надышоў час стымуляваць эканоміку недарагімі грашыма. Некалькі гадоў таму, каб пераадолець наступствы сусветнага крызісу, у Беларусі выдавалі ільготныя спажывецкія крэдыты за 10 працэнтаў гадавых. Такім чынам стымулявалі збыт айчыннай прадукцыі.
Запланаванае на сёлета зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа нават без ільготных ставак паспрыяць ажыўленню крэдытавання насельніцтва. Калі айчынныя прадпрыемствы будуць паспяхова прадаваць прадукцыю, гэта можа стаць стымулам і да росту зарплат, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Руслан АНАНЬЕЎ,

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024