Быхаўскі кулямётчык Ва­сіль Пят­ро­віч Крыў­цоў

imagesПар­ты­зан 61-га пар­ты­зан­ска­га атра­да, які дзей­ні­чаў у Бя­лы­ніц­кім, Клі­чаў­скім, Ма­гі­лёў­скім, Шкло­ўскім, Бы­хаў­скім і Кі­раў­скім ра­ё­нах Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. На­ра­дзіў­ся ў 1918 го­дзе ў вёс­цы Па­лом Клі­чаў­ска­га ра­ё­на. У пар­ты­за­нах з мая 1942 го­да.

7 жніў­ня 1942 го­да гру­па бай­цоў атра­да (15 ча­ла­век) пад ка­ман­да­ван­нем лей­тэ­нан­та Я.Ф. Каў­шыр­ка вый­шла на за­дан­не ў ра­ё­не вёс­кі Ку­чын Бы­хаў­ска­га ра­ё­на. Раз­гра­міў­шы ва­лас­ную ня­мец­кую ўпра­ву, гру­па па да­ро­зе на­зад спы­ні­ла­ся ў не­вя­ліч­кім ле­се. У гэ­ты час гіт­ле­раў­цы пра­во­дзі­лі кар­ныя экс­пе­ды­цыі. Па да­но­се пра­ва­ка­та­ра фа­шыс­ты да­ве­да­лі­ся пра мес­ца­зна­хо­джан­не пар­ты­за­наў.

Ра­ні­цай 9 жніў­ня ка­ло­на нем­цаў коль­кас­цю да 1500 ча­ла­век акру­жы­ла з усіх ба­коў Ку­чын­скі лес і шчыль­ным лан­цу­гом па­ча­ла яго пра­чэс­ваць. Ка­ман­дзір пад­раз­дзя­лен­ня пры­няў ра­шэн­не зма­гац­ца да кан­ца. Ка­лі кар­ні­кі па­ды­шлі зу­сім бліз­ка, пар­ты­за­ны су­стрэ­лі іх ру­жэй­на-ку­ля­мёт­ным аг­нём. Пра­ціў­нік вы­му­ша­ны быў ад­сту­піць, а за­тым зноў пе­рай­шоў да ата­кі. Пар­ты­за­ны вы­тры­ма­лі і яе.

Асаб­лі­ва ў гэ­тым баі вы­зна­чыў­ся ку­ля­мёт­чык Ва­сіль Крыў­цоў. Ад яго мет­ка­га агню за­ста­лі­ся на по­лі бою дзя­сят­кі ва­ро­жых сал­дат. Фа­шыс­ты вы­му­ша­ны бы­лі вы­ка­рыс­таць су­праць ад­важ­ных пар­ты­за­наў мі­на­мё­ты. Пас­ля аб­стрэ­лу пар­ты­зан­скай па­зі­цыі зноў пе­рай­шлі ў ата­ку. Ня­роў­ны бой доў­жыў­ся больш як дзве га­дзі­ны. Адзін за ад­ным гі­ну­лі муж­ныя ге­роі, не­ўза­ба­ве змоўк і ку­ля­мёт Ва­сі­ля Крыў­цо­ва… З пят­нац­ца­ці бай­цоў гру­пы толь­кі двум уда­ло­ся вы­ра­та­вац­ца. Пра­ціў­нік стра­ціў 78 ча­ла­век за­бі­ты­мі і больш за сот­ню па­ра­не­ны­мі.

23 жніў­ня 1944 го­да ка­ман­да­ван­не атра­да афор­мі­ла ўзна­га­род­ны ліст на прад­стаў­лен­не Ва­сі­ля Крыў­цо­ва да зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. 28 жніў­ня ўзна­га­род­ны ліст пад­пі­саў і ка­ман­дзір Ма­гі­лёў­скай ва­ен­на-апе­ра­тыў­най гру­пы К.М. Бе­ла­ву­саў. Толь­кі Ука­зам Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР ад 30  снеж­ня 1948 г. Ва­сіль Крыў­цоў па­смя­рот­на ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Ай­чын­най вай­ны І-й сту­пе­ні.

zviazda.by

Последние новости

СПОРТ

“Несколько месяцев актеры занимались академической греблей”. Как снимают новое белорусское кино о спорте

6 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Путин и Уиткофф проводят встречу в Кремле

6 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

А1 расширил свою сеть 4G по всей Беларуси

6 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Должная отдача, ускорение и взгляд за горизонт. Чего Лукашенко требует от ученых и Академии наук

6 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Благотворительная акция БОКК «Соберем детей в школу». Стань партнером! Присоединяйся!

6 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Готовимся к школьному сезону

6 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем