Цудоўная сямёрка: шанцы ёсць ва ўсіх!

Праект “Сем цудаў Беларусі”, які праводзіць “Народная газета” сумесна з нашай рэдакцыяй, выходзіць на фінішную прамую. Дзякуючы нашым агульным намаганням, у галасаванні на першым этапе, якое завяршылася на сайце “НГ” www.ng.by у пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш за сорак тысяч наведвальнікаў. Пад час яго з кожнага раёна, у тым ліку і з нашага, было выбрана па некалькі аб’ектаў-пераможцаў, якія набралі найбольш галасоў пры найбольшым сярэднім бале.

З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання – абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і на выхад у наступны этап – рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15 мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца ЦУДАМІ Беларусі.

Шанцы трапіць у гэты фінал, прагучаць на ўсю краіну ў кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму, шаноўныя землякі, бо выбірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за наш раён, як не мы з вамі?!

Спадзяёмся, раўнадушных у гэтым своеасаблівым спаборніцтве не будзе. А стаць яго паўнапраўным удзельнікам можа кожны, хто мае доступ у Інтэрнет. Дастаткова зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на ссылку “Сем цудаў Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй – свой раён і выставіць прапануемым аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале (Ніхто не асудзіць, калі паставіце ўсім сямёркі).

Нагадваем яшчэ раз: галасаванне будзе доўжыцца да 1 мая. А з 15 мая пачнецца наступны этап – рэспубліканскі. Аб’екты тых раёнаў, якія ў яго трапяць, будуць прэтэндаваць на званне ЦУДА БЕЛАРУСІ і стануць вядомыя на ўсю краіну. Ці будуць у гэтым пачэсным спісе нашы мясціны – залежыць толькі ад нас з вамі!

фото: voran.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-сентябре вырос на 8,7% 

16 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

16 октября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Выгорание или просто усталость? 5 маркеров, которые нельзя игнорировать

16 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В гимназии Быхова прошла профориентационная встреча для старшеклассников района

16 октября 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Здоровое питание – полезная привычка

16 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Мировые цены на сахар взлетели из-за аномальной летней погоды

16 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем