ТЕМЫ

Раёнка паведамляе: Па старонках газеты «Маяк камуны» за 1933—1936 г.г.

13 сакавіка 1933 г.

63d2b6f21b2a0c1ff6106ebdceb5fd51_3299 і 10 сакавіка адбыўся першы раённы злёт калгаснікаў-ударнікаў. На злёце прысутнічала 212 калгаснікаў-ударнікаў, з іх жанчын 50, камуністаў 27, камсамольцаў 8 і беспартыйных 177 чалавек.

25 сакавіка

21 сакавіка распачаў працу Усебеларускі з’езд калгаснікаў-ударнікаў.
Калгас «КІМ» 1-га Грудзінаўскага сельсавета як адзін з лепшых калгасаў на Быхаўшчыне паслаў свайго дэлегата Сокалава Сідара Антонавіча — камсамольца, члена рэдкалегіі насценнай газеты. «КІМ» першым у раёне выканаў свае абавязкі па здачы нарыхтовак пралетарскай дзяржаве. 3 поспехам быў праведзены сеў азімых культур. Згодна плана ў вясну гэтага года калгас «КІМ» павінен засеяць яравых культур: аўсу — 20 га, ячменю — 10 га, пшаніцы — 3 га, вікі — 8 га, лёну — 4 га, бульбы — 25 га і гародных культур — 2,5 га. Калгас поўнасцю забяспечыў сябе насеннем. У калгасе маецца 31 рабочы конь і 9 маладняку. Сельскагаспадарчы інвентар спраўны. Маецца 16 жалезных плугоў, якія поўнасцю адрамантаваны, куплена новых 28 барон. Калёс 37, з іх на жалезным хаду 18. Гэтых поспехаў калгас дабіўся дзякуючы таму, што калгаснікі вялі жорсткую барацьбу з кулацкімі элементамі, разгарнулі ўдарную работу на падрыхтоўцы да сяўбы пад кіраўніцтвам партыйнай і камсамольскай арганізацый.

Сокалаў уступіў у калгас «КІМ» з самага пачатку яго арганізацыі. Да ўстунлення быў серадняком, падатку плаціў 8—12 руб. Сокалаў ніколі не робіць прагулаў, ён сваім прыкладам мабілізуе астатніх камсамольцаў на актыўную барацьбу за арганізацыйна-гаспадарчае і палітычнае ўмацаванне калгаса. Сокалаў занесены на Чырвоную дошку.
7 студзеня 1934 г.

Газета змясціла .выступленне сакратара РК КП(б)Б тав. Рэзнікава на 4-й раённай партыйнай канферэнцыі. У ім даецца аналіз гаспадарчага і сацыяльнага раёна:

“Мы дасягнулі значных поспехаў. 6012 бядняцка-серадняцкіх гаспадарак аб’ядналіся ў калгасы. Пасяўная плошча калгасаў павялічылася з 22285 га у 1931г.  да 24165 га у 1933 г. Калгасы дабіліся павышэння ўраджайнасці зернавых культур з 7,5 ц з га у 1931 г. да 8,8 ц у 1933 г., бульбы з 90 ц да 102 ц. Калі ў 1932 г. на працадзень прыпадала ў сярэднім па раёну 1,3 кг зернавых і 3 кг бульбы, то ў 1933 г. ўжо зернавых 3 кг, бульбы 8 кг, а ў калгасе “Шлях Леніна” атрымліваюць на працадзень 5 кг зернавых, 10,5 кг бульбы, у калгасе “Іскра” — 4 кг зерня і 15 кг бульбы. Рост вагі працадня — гэта рост заможнага, культурнага калгаснага жыцця. Уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне, ахоп усенавучам на базе чатырохгодкі — 98,8%, на базе сямігодкі — 92,8%. Да рэвалюцыі ў раёне было 72% пісьменных.

1 верасня

Мы працоўныя аднаасабнікі вёскі Лудчыцы ў ліку 40 гаспадарак пераканаліся, што адзіна правільны шлях да заможнага і культурнага жыцця — гэта шлях калектывізацыі. Мы рашылі назаўсёды пакінуць свае аднаасобныя гаспадаркі і арганізаваліся ў калгас “Іскра”. 25 жніўня мы абралі праўленне калгаса і інспекцыю па якасці. Пры дапамозе суседніх калгасаў мы ўзаралі пад жыта 15 га папару. Мы заклікаем усіх працоўных аднаасобнікаў Лудчыцкага сельсавета і ўсяго Быхаўскага раёна паследаваць нашаму прыкладу.

Па даручэнню сходу пвадпісаліся Несцярэнка, Немцаў, Лацапнёў.

Лудчыцкі сельсавет з адстаючага ў справе калектывізацыі выходзіць у шэрагі перадавых. За апошнія дні ў сельсавеце арганізавана 6 новых калгасаў, у якія ўступіла 209 гаспадарак. Прыліў у калгасы працягваецца.

16 кастрьічніка

У Кучынскім сельсавеце арганізаван новы калгас «17 кастрычніка», у які ўступіла 112 аднаасобных гаспадарак. Прыліў у калгас працягваецца.

***
На 10 кастрычніка ў раёне маецца калектывізаваных гаспадарак 11 803, што складае 70,1 % усіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак раёна.

14 снежня (З АБ’ЯВЫ Ў ГАЗЕЦЕ)

3 1-га студзеня 1935 г. адмяніць картачную сістэму снабжэння хлебам, мукой і крупой і ўстанавіць усюды шырокі продаж хлеба і іншых прадуктаў насельніцтву з дзяржаўных і кааператыўных магазінаў. На гэтыя прадукты ўстанаў- ліваюцца адзіныя паясныя дзяржаўныя цэны.

* * *
15 снежня 1934 г. пачаў работу раённы з’езд Саветаў. Сярод дэлегатаў была і работніца шклозавода «Ільіч» Ганна Рудкоўская. 18 снежня 1934 г. газета змясціла яе расказ «Вялікія абавязкі я з гонарам выканаю».

У майго бацькі было 7 душ сям’і. Ён быў рабочым і атрымоўваў усяго па 12 рублёў у месяц. За гэтыя грошы ён не мог усіх нас адзяваць і накарміць.

Заўсёды мы былі напаўгалодныя. На ўсю нашу сям’ю мелася адна пара ботаў. Насілі іх па чарзе.

Малыя дзеці і гэтага не мелі. Усе, у тым ліку і я, былі босыя. Вучыцца мы не маглі, і засталася я зусім непісьменная.

Ох і цяжка ўспомніць сваё мінулае жыццё. Яшчэ горш стала мне жыць, як памёр мой бацька. Тады мне было ўсяго 10 год. Я вымушана была пайсці на вытворчасць працаваць.

Вось ужо 20 год як я працую на заводзе «Ільіч». Прыйшлося мне працаваць і да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Тады я працавала па 15—16 гадзін у суткі і атрымоўвала па 8—10 рублёў у месяц. Зразумела, што гэта мне не хапала на маё жыццё. I хіба ж гэта можна назваць жыццём.

Жыць па-сапраўднаму я пачала толькі пры Савецкай уладзе. Я зразумела, што непісьменнаму чалавеку нельга жыць. Я пайшла вучыцца. Партыя і савецкая ўлада дала для гэтага нам усе магчымасці.

Працую я зараз на шклозаводзе майстрам- прасаўшчыком. За ўдарную работу з 1929 года кожны год прэміруюць мяне. Я ў лістападзе месяцы выканала свой прамфінплан на 124 пра- цэнты, за першую дэкаду снежня месяца выканала на 126 працэнтаў. Я свой нрамфінплан заўсёды выконваю і перавыконваю. Я выпрацоўваю кожны месяц па 180 — 190 рублёў.

Я з’яўляюся парторгам 3-й змены імя Кірава. Наша змена ўвесь час змагаецца за выкананне і перавыкананне прамфінплана. Яна атрымала ад дырэкцыі завода пераходны Чырвоны сцяг. Сёння я дэлегат раённага з’езда Саветаў. Гэта ўскладае вялікую адказнасць і вялікі абавязак , які я з гонарам выканаю.

29 снежня

28 снежня ў Быхаве пачаў сваю работу Беларускі тэатр рабочай моладзі горада Быхава. Тэатр існуе 4 гады. Пад мастацкім кіраўніцтвам заслужанага артыста рэспублікі т. Міровіча, тэатр значна творча ўзрос. За 4 гады мы выхавалі здольны маладняк, які ўпэўнена крок за крокам аўладзявае акцёрскім майстэрствам. Наш рэпертуар пабудаваны на здаровым савецкім смеху, смех бадзёры без пошласцей, які дае здаровую зарадку для работы каля варштата і ў полі. Наш малады задор у аднолькавай ступені заражае і старых і маладых…

7 лютага 1935 г.

Права пасылкі дэлегата на II Усесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў заваяваў калгас «Рэвалюцыя». 1934 год быў годам вялікага росту і ўмацавання калгаса. На працадзень калгаснікі атрымалі зернавых 2,1 кг, бульбы 9,6 кг, гародніны 4 кг, сена 1,2 кг, грошай па 60 кап. Колькасць гаспадарак у калгасе павялічылася да 226. Гэта дасягнута таму, што ў калгасе шырока разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва і выхаваны моцны калгасны актыў. На масавым сходзе калгаснікаў з калгасаў «Рэвалюцыя» і «Шлях Леніна» з удзелам значнай часткі калгаснікаў з іншых калгасаў дэлегатам выбраны тав. Сівагракаў, старшыня калгаса «Рэвалюцыя».

29 кастрычніка

У Гарадзецкай школе праходзіць урачысты сход. Калгасная вёска атрымала ад пралетарскай дзяржавы зямлю на вечнае карыстанне. За калга- сам «Пралетарый» навечна замацавана 1905 га зямлі.

Да свята 18-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі радыёфікаваны некаторыя калгасы Макранскага сельсавета. Калгаснікі калгаса імя Свярдлова ўсвядомілі ўсю важнасць радыё ў культурным і грамадскім развіцці і выдзелілі з свайго фонду 200 руб. на закупку матэрыялаў для радыёправодкі. Акрамя гэтага, яны вывезлі і паставілі слупы для праводкі. Кожная кватэра калгасніка будзе мець радыё. Таксама будзе радыёфікавана МТС.
16 жніўня1936 г.

У гэтым годзе будзе адчынена ў раёне 59 вячэрніх школ моладзі — 46 пачатковых і 13 сярэдніх з 6, 7, 8, 9 класамі, з ахопам у іх больш 5 тысяч чалавек. Акрамя гэтага пачатковыя школы будуць адчынены пры кожным прадпрыемстве. На шклозаводзе «Ільіч» ужо праводзіцца падрыхтоўка да адчынення сярэдняй тэхнічнай школы.

21 лістапада

19    лістапада 1936 г. 10 дэлегатау Быхаўшчыны выехалі на Усебеларускі з’езд Саветаў:

Рэзнікаў — 1-ы сакратар РК КП(б)Б.

Грынкевіч — старшыня РВК.

Ардэнаносец тав. Лісоўскі (камандзір РСЧ Арміі, узнагароджаны ордэнам Леніна).

Палкоўнік тав. Зайцаў.

Старшыня калгаса «Чырвоны партызан» Ч.-Бярэжскага сельсавета Андрэенка.

Стаханаўка шклозавода «Ільіч» т. Будыхіна Ганна.

Старшыня Н.-Тошчыцкага сельсавета тав. Альховік.

Даярка з саўгаса «Лудчыцы» тав. Зыкава Хоўра, якая дабілася ўдою малака ад каровы па 2920-3370 літраў.

Старшыня Ч.-Асавецкага сельсавета Каравацкі.

Тузава Алена — лепшы брыгадзір брыгады № 5 калгаса «Чырвоны баец» Н.-Быхаўскага сельсавета.

20    лістапада 1936 г. адкрыўся 12-ы Усебеларускі з’езд Саветаў (надзвычайны).

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Skype прекращает работу 5 мая

2 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Связь между депрессией и сном

2 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Круглый стол «Нет жестокости и насилию в мире детства» прошел в средней школе №3 г.Быхова

2 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Соболенко в четвертый раз сыграет в финале турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

ООН готовит масштабную реформу из-за сокращения финансирования

2 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем