У Быхаве збіраюцца аднавіць унікальную сінагогу

У Быхаве збіраюцца аднавіць унікальную сінагогу

Унікальную сінагогу ў Быхаве дапамогуць аднавіць ізраільскія партнёры. Праектная дакументацыя па рэканструкцыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўжо падрыхтаваная і зараз знаходзіцца на зацвярджэнні. Частка работ на аб’екце будзе завершаная да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў райцэнтры 1 верасня.

Быхаўская сінагога – узор абарончага дойлідства. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага існавала толькі тры такія сінагогі: у Быхаве, Вільні і Пінску. Аднак апошнія дзве знішчаныя. Таму зараз Быхаўская сінагога – адзінае культавае збудаванне ў такім фармаце, якое ацалела. Цікава і тое, што Быхаўская сінагога мае падземны ход. Даследчыкі сцвярджаюць, што гэта не легенда, а рэальна пацвержаны факт. Падчас археалагічных раскопак, якія рабіліся яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, высветлілі, што падземны ход з вежы сінагогі вядзе да замкавага рова. У аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці зараз зацікаўлены і мясцовыя ўлады, і ізраільскі бок, расказаў доктар гістарычных навук, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Ігар Марзалюк.

Аднаўленне гістарычнай спадчыны патрабуе немалых сродкаў. Аднак ў будучым гэтыя укладанні здольныя прынесці не толькі маральнае і эстэтычнае задавальненне. Рэканструяваныя гісторыка-культурныя каштоўнасці стануць добрым падмуркам для развіцця турыстычнага патэнцыялу Быхаўскага раёна. З гэтым згодныя і мясцовыя жыхары.

На тэрыторыі Быхава і Быхаўскага раёна размешчаны яшчэ цэлы шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх помнік архітэктуры 17 стагоддзя Быхаўскі замак, які таксама будзе часткова рэканструяваны да Дня беларускага пісьменства. Гэта і унікальны Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль; Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, што размясціўся ў аграгарадку Баркалабава. Аднаўленне гэтых помнікаў дазволіць ператварыць Быхаўшчыну ў сапраўдную турыстычную Меку.

Радыё Магілёў

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Безопасность детей на каникулах: правила и советы для родителей

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Правила охоты в Беларуси: электронные путевки и изменения в 2026 году

19 июня 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

«Властелин села — 2026»: областной этап стартовал в Быховском районе

19 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Биржевая торговля Беларуси и Индии: итоги форума в Мумбаи и перспективы

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Интерактивная карта водных путей Беларуси появится на геопортале

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Качество сотовой связи в Беларуси: новые штрафы для операторов с 19 июня

19 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем