ТЕМЫ

Краязнаўства: да таямніц роднай зямлі

Пачалася падрыхтоўка у краінах СНД к вялікаму святу – 70-ці годдзю  Перамогі ў ВА вайне, а для Быхаўшчыны і ўсёй Беларусі к Дню беларускага пісьменства, горадам-сталіцай якога будзе Быхаў.У падрыхтоўцы к гэтым святам важнае месца займае краязнаўства – магутны сродак выхавання патрыятызму, а саму выхаваўчую дзейнасць робіць захапляльнай. Паспяхова яна вядзецца там, дзе ёсць падвіжнікі, улюблёныя ў сваю справу, для якіх краязнаўчая работа, раскрыццё таямніц роднай зямлі, з’яўляецца патрэбнасцю душы, імкненнем пакінуць назапашаную спадчыну людзям. Са звальненнем гэтых людзей са школы краязнаўчая дзейнасць прыпыняецца, слава музея сгасае.

Другой умовай поспеху з’яўляецца разуменне кіраўніцтвам школы і раёна, усімі маючымі дачыненне да школы, ісціны, што нельга выхаваць поўнацэннага чалавека без ведання ім сваіх каранёў, без паважлівых адносін да свайго роду, да сваіх продкаў, да мінулага роднага краю. Некаторыя асобы лічаць краязнаўства неабавязковым дадаткам.

Умаім жыцці краязнаўчая работа была той справай, якая некалькі дзесяцігоддзяў выхаваўчы працэс рабіла цікавым і радасным, дапамагала сваю прафесію настаўніка і школу любіць і лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Слава аб гісторыка-краязнаўчам музеі Баркалабаўкскай школы гучала на ўсю вобласць, часта на ўсю рэспубліку. Для мяне увесь час работы ў школе ўяўляўся светлай паласой. Аб гэтым успамінаюць выпускнікі школы далёкіх 60-70 гадоў мінулага стагоддзя, якія наведваюць нас цэлымі класамі, пішуць аб тых часах у газеце, выступаюць па радыё, апяваюць у вершах родны край.
Гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай сярэдняй школы з этнаграфічным аддзяленнем – гэта 50-ці гадовая праца ўсяго школьнага калектыву. Ён змяшчае пяць вялікіх стэндаў, многія альбомы, больш тысячы экспанатаў, сярод якіх важнейшыя дакументы.

Школьны музей – гэта выдатны помнік нашым продкам: знакамітым дзеячам сярэднявечча, народным героям, праславіўшым сябе на працоўным фронце, помнік вёсцы-партызанцы Сарочына і ўсім мясцовым воінам-вызваліцелям, выратаваўшых нас і ўсю Еўропу ад фашысцкага заняволення.
У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі ўтрымліваецца вялізная гісторыка-культурная спадчына самабытнай вёскі Баркалабава. Скарыстоўваючы навуковы патэнцыял музея, мною сёлета напісаны чатыры навукова-даследчыя работы: 1) “Тайны і паданні Баркалабаўскай зямлі”, 2) “Галоўная таямніца Баркалабаўскай гісторыі”, 3) “Вытокі беларускага пісьменства”, 4) “Тайны дваранскага роду Радкевічаў”. Яны змяшчаюць важныя адкрыцці, прызнаны лепшымі на раённым конкурсе даследчых работ і чакаюць свайго выхаду к людзям.

Хачу выказаць прапановы, якія павінны дапамагчы краязнаўчай рабоце.

Па-першае, на маю думку, кантрольныя арганізацыі не павінны станоўча ацэніваць работу школы, калі там дрэнна працуе краязнаўчы і этнаграфічны музей, а настаўнікі ў сваёй працы слаба выкарыстоўваюць матэрыялы з краязнаўчага музея.

Па-другое, варта павысіць адказнасць за захаванне матэрыялаў музея, асабліва пры змене кіраўніка музея ці дырэктара школы. Вопыт падказвае, што кожны цэніць сваю працу, а да набыткаў іншага ставіцца абыякава.

Па-трэцяе, краязнаўцам вельмі цяжка бывае праціснуцца на старонкі газет, не кажучы ужо пра тое, каб выдаць назапашаны матэрыял асобнай кніжкай. У гісторыі Баркалабаўскага краю яшчэ многа “белых плямаў”.

І наканец: Баркалабаўскай школе патрэбна дапамога раёна ў рамонце памяшкання музея.
Краязнаўчаму і этнаграфічнаму музею Баркалабаўскай школы прадстаіць прыдаць выгляд і змест, дастойныя багацейшай гісторыі ўнікальнай вёскі Баркалабава, дзе з’явіліся і ў далейшым часе расквітнелі першыя парасткі беларускага пісьменства, вёскі, з якой зыходзіла святло ведаў на славянскія братнія народы – беларускі, украінскі і рускі, вёскі, якая сыграла важнейшую гістарычную роль – адстаяла праваслаўе і беларускасць у Прыдняпроўскім краі.

Браць прыклад ёсць з каго. Супрацоўнікі Культурна-спартыўнага цэнтра аграгарадка ў невялікім пакойчыку абсталявалі выдатны этнаграфічны вугалок са звесткамі па краязнаўству, у большасці запазычанымі ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Баркалабава сумесна з Быхавам павінна гучаць на ўсю краіну к прадстаячаму вялікаму святу ўсёй Беларусі – Дню беларускага пісьменства.

За краязнаўства ў школе ў адказе ўсе. Краязнаўства – альтэрнатыва мутнаму патоку паказу пошласці, разбэшчанасці, распусты і жорсткасці па інтэрнэце і часам па тэлебачанні, незаменны сродак пад’ёму духоўнасці і выхавання высакароднасці ў маладога пакалення на слаўных традыцыях нашых знакамітых продкаў, на прыкладзе мінулых пакаленняў.

Віктар Куляшоў,
краязнаўца, в. Залахвенне.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Skype прекращает работу 5 мая

2 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Связь между депрессией и сном

2 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Круглый стол «Нет жестокости и насилию в мире детства» прошел в средней школе №3 г.Быхова

2 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Соболенко в четвертый раз сыграет в финале турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

ООН готовит масштабную реформу из-за сокращения финансирования

2 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем