Краязнаўства: Двойчы знішчаны і адроджаны

Стварэнню краязнаўчага музея Баркалабаўскай СШ папярэднічала шырокая пошукава-краязнаўчая патрыятычная работа ўсе 60-я гады мінулага стагоддзя. Кожны клас (піянерскі атрад) атрымліваў заданне да канца года прадстаўляць краязнаўчыя матэрыялы.

Асаблівую ролю ў зборы краязнаўчых матэрыялаў адыграла разам са мною гісторык школы Куляшова Ганна Пятроўна. Яна аб’яднала вакол сябе вялікі актыў са школьнікаў-краязнаўцаў, кіравала ўсёй работай па краязнаўству. Масавы характар прыняла пачатая ў 80-х гадах перапіска актывістаў краязнаўчага музея з былымі воінамі 110-й Верхнедняпроўскай стралковай дывізіі, вызваляўшай вёску Баркалабава. Больш 40 ветэранаў дывізіі прыслалі школьнікам свае ўспаміны, некаторыя нават па некалькі пісьмаў. Кіраўнік Ганна Пятроўна і актывісты краязнаўчай работы прайшлі многія кіламетры дарог раёна, партызанскіх сцежак, у тым ліку і тых месцаў, дзе яна, будучы сямігадовай, правяла амаль год (1943-44) разам з партызанамі ў лесе.

З маёй дапамогай яна авалодала майстэрствам фатаграфавання. Усё, што ў паходах  заслугоўвала ўвагі, найбольш важныя сустрэчы з людзьмі, гістарычныя месцы і г. д., заносілася на фотаплёнкі.

Я пісаў летапісы, дапамагаў афармляць альбомы, аддрукаваў сотні фотаздымкаў, перафатаграфаваў дзесяткі фотакартак: удзельнікаў рэвалюцый 1905 і 1917 гг., фотаздымкі мясцовых кіраўнікоў апошніх дзесяцігоддзяў, перадавікоў калгаснай вытворчасці, камунараў Сарочынскай камуны, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікоў партызанскага руху, загінуўшых абаронцаў Радзімы; зрабіў фотакарткі гістарычных месцаў і праваслаўных святыняў, вядомага ва ўсёй Беларусі Баркалабаўскага Свята-Узнясенскага жаночага манастыра розных гадоў, фотакопіі гістарычных дакументаў, напрыклад, занатаваны «Фундуш пана Статкевіча на Баркалабаўскі манастыр» з кнігі, прысланай з Мінска, і г. д.

Вялікую дапамогу музею ў падборы фатаграфій аказаў фотакарэспандэнт газеты «Маяк Прыдняпроўя» Валянцін Антонаў.

Доўгія гады з Баркалабаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем сябраваў Даніла Абрамовіч, вядомы ў раёне краязнаўца, выступаў перад вучнямі, многія пошукі наладжвалі сумесна. У школу прыязджала доктар гістарычных навук Вайтовіч Н. — даследчыца «Баркалабаўскага летапісу», вяла з музеем перапіску. Дзякуючы ёй мы ўпершыню прачыталі ўрыўкі з гэтага выдатнага помніка летапісання.
Паралельна вялася шырокая навукова-даследчая работа. З глыбінь стагоддзяў перад намі паўсталі велічныя постаці нашых славутых продкаў, якія самааддана служылі Радзіме, якімі мы ганарымся і імкнёмся быць дастойнымі іх.

Багатая і адметная гісторыя Баркалабаўскага краю патрабавала выхаду к людзям, яна павінна была стаць вядомай ім, гордасцю школы і вёскі. Накопленыя матэрыялы ўражвалі кожнага, хто з імі сутыкаўся.

Было прынята рашэнне аформіць гісторыка-краязнаўчы музей у кабінеце гісторыі, які размяшчаўся ў найбольшым школьным пакоі. Планавалася абсталяваць чатыры стэнды: «Наш край у 1905 і 1917 гг.», «Гісторыя Баркалабава», «Камуна імя Карла Лібкнехта», «Вялікая Айчынная вайна ў нашым краі». Першым аформілі стэнд аб Сарочынскай камуне ў 1969 г. к 50-гадоваму юбілею камуны. I ён адразу  атрымаў пахвалу. Пры разборы праведзенага свята сакратар Быхаўскага РК КПБ па ідэалогіі сказала, што школа да юбілею камуны падрыхтавалася лепш другіх.

Да 1974 года афармленне музея закончылі. Аб ім адразу сталі пісаць газеты. «Магілёўская праўда» змясціла вялікі артыкул пра музей і Сарочынскую камуну. «Маяк Прыдняпроўя» таксама пісаў пра Баркалабаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Водгукі  ішлі пахвальныя. Вельмі задаволенай работай музея і гуртка «Музейная справа» засталася прадстаўнік абласнога цэнтра фізвыхавання і спорту Караленка. Яна вельмі ўзрадавалася, калі ўбачыла на стэндзе фотакартку свайго бацькі — аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Быхаўшчыне Паўла Караленкі.

Краязнаўчаму музею амаль штогод прысуджаліся дыпломы і граматы, ён займаў прызавыя месцы ў раёне, вобласці і нярэдка ў рэспубліцы. 3 таго часу захавалася толькі дзве ўзнагароды: Дыплом I ступені, якім Міністэрства асветы Беларускай ССР узнагародзіла кіраўніка музея Куляшову Г.П., такі ж Дыплом I ступені атрымаў наш гурток «Музейная справа» у 1983 г. за актыўны ўдзел у экспедыцыі піянераў і школьнікаў «Мая Радзіма СССР».

Музей стаў цэнтрам патрыятычнага выхавання вучняў. У ім праводзіліся ўрокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, сарочынскімі камунарамі, з вядомым краязнаўцам Быхаўшчыны Абрамовічам Д.М. Запомніліся вучням, зрабілі на іх вялікае ўражанне аповяды аб вайне ўдзельніка Сталінградскай бітвы Валькоўскага К.Г., бо з іхняга палка  жывым тады застаўся толькі ён адзін; абаронцы Масквы Валькоўскага Ф.М., былога ваеннага марака Клімава А.П., іншых землякоў.
У 1985 годзе здарылася неверагоднае: гісторыка-краязнаўчы музей школы быў знішчаны, нягледзячы на тое, што ён выдатны помнік абаронцам Радзімы і гераічным подзвігам землякоў, захавальнік слаўнай гісторыі Баркалабаўскага краю, велічных спраў Баркалабаўскага Свята-Узнясенскага жаночага манастыра — месцазнаходжання важнейшай святыні Беларусі цудатворнай іконы Баркалабаўскай Божай Маці.

Новае кіраўніцтва школы зняважліва аднеслася да набыткаў школы, вучнёўскага і настаўніцкага калектываў, іх 50-гадовай працы па краязнаўству, да багацейшай гісторыі роднага краю. Фотакарткі, фотадакументы і іншыя матэрыялы былі сарваны са стэндаў, а самі стэнды выкінуты ў дапаможнае памяшканне. Сцены кабінета гісторыі пабялілі і з гонарам паказалі работнікам метадычнага кабінета з раёна, якія іх «старанне» ўхвалілі. Але ж можна было паступіць інакш — абачліва і разумна знайсці належнае месца ў школе для музея, захаваць магутны сродак  выхавання вучняў у павагі да  гераічных спраў сваіх продкаў.

Віктар КУЛЯШОЎ,
краязнаўца і заснавальнік музея, вёска Залахвенне.

(Працяг будзе.)

Последние новости

КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024
СПОРТ

В Быхове прошли соревнования, посвященные 38-й годовщине ликвидации последствий аварии на Чернобыльской АЭС

29 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Накануне Дня Победы бывшей узнице Екатерине Буян вручили материальную помощь

29 апреля 2024
СПОРТ

Соболенко вышла в 1/8 финала турнира WTA в Мадриде

29 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

В январе – марте 2024 г. в области увеличилось производство сельскохозяйственной продукции

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском физкультурно-оздоровительном центре прошел районный слет юных спасателей-пожарных

29 апреля 2024
КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024