Гісторыкі задумалі аднавіць турму Магдэбургскага горада ў Магілёве

У Магілёве з’явіцца новая адметная мясціна, здольная прыцягнуць турыстаў. Гісторыкі задумалі аднавіць турму Магдэбургскага горада. И гэтая работа ўжо распачалася.

Магілёўскі Арбат – пешаходная вуліца Ленінская – аблюбаваная гараджанамі и турыстамі гістарычная частка горада. Старыя будынкі – помнікі мінулага – захаваліся на гэтай вуліцы і да сённяшнягя дня. У адным з іх і будзе размяшчацца адноўленая турма Магдэбургскага горада. Ідэя належыць Музею гісторыі Магілёва. Расказвае дырэктар музея Аляксей Бацюкоў: “Там будзе камера са зняволеным, які будзе закаваны у калодкі. А побач будуць свабодныя калодкі для тых, хто захоча сфатаграфавацца У турме будзе дыба, а таксама кат. Яго называли у часы Магдэбургскага права містэр”.

Пра атмасферу, якая панавала ў турме часоў Магдэбурскага горада, будуць нагадваць старыя скляпеністыя столі. Яны найбольш падыходзяць па антуражы, — кажуць гісторыкі. Пра жыццё зняволеных будзе нагадваць паўзмрок. Каб належным чынам выканаць задуманае,

Музей гісторыі Магілёва далучыў да падрыхтоучай працы спецыялістаў-дэкаратараў, — паведаміў Аляксей Бацюкоў. Ад іх майстарскай рукі будзе залежаць, наколькі ўразіць турма сваіх наведвальнікаў: “Зараз мы ўжо дамовіліся з некаторымі мастакамі, каб яны дапамаглі выканаць гэты праект. Магілёўскаму скульптару і мастаку Андрэю Вараб’ёву даручана падумаць, як будуць выглядаць манекены. Іншыя спецыялісты ўжо азадачаны, як выканаць тэхнічныя работы”.

Радио Могилев

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Результаты ЦТ: когда появятся баллы по профильным предметам и языкам

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Услуга дневного присмотра для пожилых и инвалидов: условия и оформление

10 июня 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Защита велосипеда и дачного имущества от краж: советы МВД Беларуси

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Повышение уровней воды на реках Беларуси после дождей: прогноз

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности в Беларуси 11 июня: грозы и ветер до 20 м/с

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Электронная услуга о документах об образовании на портале «Е-Паслуга»

10 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем