У Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прывязуць з Літвы “слуцкае золата”

З 17 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі будуць упершыню выстаўлены чатыры слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы ў Вільнюсе.

Так ужо гістарычна склалася, што ў адрозненне ад суседніх Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны ў музейных калекцыях нашай краіны знакамітыя і шырока вядомыя па літаратурных творах слуцкія паясы прадстаўлены адзінкавымі экзэмплярамі. У прыватнасці ў Нацыянальным мастацкім музеі захоўваюцца толькі два фрагменты. А ўсяго ў розных музейных зборах Беларусі налічваецца каля 20 экзэмпляраў — фрагментаў і цэлых слуцкіх паясоў.

— У культуры Вялікага княства Літоўскага пояс быў неад’емнай і важнай часткай мужчынскага касцюма эпохі сарматызму. Пояс суправаджаў чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях і сімвалізаваў узровень ўлады і багацця яго ўладальніка, — расказала “Р” куратар выстаўкі, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка.

Узорнымі лічыліся вырабы майстроў з Асманскай імперыі, Персіі (Ірана), Кітая. Але прывезеныя паясы былі рэдкасцю і дорага каштавалі, так узнікла неабходнасць стварэння мясцовых мануфактур па вырабу падобных рэчаў.

Першая “персіярня” па вытворчасці паясоў усходняга ўзору, заснаваная князямі Радзівіламі, узнікла ў Нясвіжы ў 1740-х гадах. Пасля яна перамясцілася ў Слуцк, дзе традыцыя вырабу залатых тканін існавала з 16—17-га ст.ст. Першыя паясы ў Слуцку былі вытканы ў 1743 годзе. Пазней мануфактура пачала працаваць пад кіраўніцтвам запрошанага ў 1758 годзе з горада Станіслава (цяперашняга Івана-Франкоўска, Украіна) Яна Маджарскага.

Майстар армянскага паходжання родам са Стамбула навучаў свайму рамяству спачатку нясвіжскіх, пасля — слуцкіх ткачоў. Арнаменты на паясах капіраваліся з усходніх узораў. Але пазней пад уплывам мясцовай традыцыі набылі нацыянальныя рысы, і замест экзатычных усходніх букетаў на паясах пачалі з’яўляцца лёгка пазнавальныя матывы мясцовай флоры — васількі, макі, незабудкі, званочкі. Пояс, сатканы шоўкавымі, залатымі і сярэбранымі ніцямі, упрыгожвалі бахрамой, на кайме змяшчалі метку з імем майстра ці месцам вытворчасці (“Слуцкъ”, “Въ грдъ Слуцкъ”), што сведчыла аб прафесійнай адказнасці вытворцы і яго ўпэўненасці ў высокай якасці сваіх вырабаў. Дарэчы, два з прадастаўленых літоўскім музеем слуцкіх паясоў адносяцца якраз да перыяду працы Яна Маджарскага, адзін пазначаны меткай з яго імем.

— Слуцкія паясы — унікальная з’ява нацыянальнай мастацкай культуры. Дзякуючы выдатнаму мастацкаму густу і прыроднаму адчуванню колера беларускія майстры зрабілі велізарны ўносак у гісторыю еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Слуцкія паясы з іх бездакорнай кампазіцыйнай гармоніяй і своеасаблівым вытанчаным арнаментам з’яўляюцца адным з найвышэйшых дасягненняў сусветнай мастацкай культуры, ва ўсім свеце яны прызнаныя нацыянальнай рэліквіяй беларускага народа як унікальны від ручнога ткацтва, — адзначае Алена Карпенка.

Слуцкая мануфактура, якая існавала галоўным чынам дзякуючы вытворчасці паясоў, зачынілася ў 1831 годзе. У выніку канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння этнічных беларускіх зямель да Расійскай імперыі асартымент скараціўся. Выкарыстанне iх у традыцыйным касцюме шляхты пасля паўстання 1831 года стала знакам палітычнай нядобранадзейнасці. Слуцкі пояс выходзіць з ужытку. У другой палове 19-га стагоддзя ён становіцца прадметам калекцыяніравання.

 

Рэспубліка

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024