У бліжэйшых планах работы музея Грудзінаўскага ВПК — стварэнне асобнага этнаграфічнага кутка “Беларуская хата”

Музей у Грудзінаўскім ВПК “Дзіцячы садок-сярэдняя школа” існуе з 1967 года. Доўгія гады ён спецыялізаваўся на выхаванні падрастаючага пакалення на прыкладзе жыцця і дзейнасці правадыра сусветнага пралетарыяту У. І. Леніна, ваенна-патрыятычнай тэматыцы.

Апошнімі гадамі акцэнт у ягонай дзейнасці рабіцца на развіццё краязнаўства і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. У гэтым накірунку працягвае працаваць цяперашні кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея, педагог-арганізатар установы Алена Грузцова разам са сваім гуртком музеязнаўства. За апошні час музей папоўніўся экспанатамі этнаграфічна-побытавага характару, матэрыяламі па гісторыі паходжання тапанімічных назваў асобных мясцін Грудзінаўкі і наваколля, пра ветэранаў працы і славутых землякоў, па гісторыі школы і г. д. У бліжэйшых планах работы музея — стварэнне асобнага этнаграфічнага кутка “Беларуская хата”.

Актыўна супрацоўнічаюць з гуртком музеязнаўства і дапамагаюць у ягонай працы настаўніца гісторыі ўстановы Надзея Цумарава і мясцовая старажылка, вялікая прыхільніца краязнаўчай справы Тамара Жураўлёва.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Результаты ЦТ: когда появятся баллы по профильным предметам и языкам

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Услуга дневного присмотра для пожилых и инвалидов: условия и оформление

10 июня 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Защита велосипеда и дачного имущества от краж: советы МВД Беларуси

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Повышение уровней воды на реках Беларуси после дождей: прогноз

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности в Беларуси 11 июня: грозы и ветер до 20 м/с

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Электронная услуга о документах об образовании на портале «Е-Паслуга»

10 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем