Партрэтныя скульптуры Вiтаўта i Ягайлы максімальна набліжаны да гістарычных рэалій

Рэканструкцыю постацей князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы прэзентавалі ўчора ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Партрэтныя скульптуры выкананы ў поўны рост. Вонкавы вобраз дзяржаўных дзеячаў адноўлены на падставе дасканалага вывучэння гістарычных крыніц і іканаграфіі.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Як патлумачылі ў музеі, пры ўзнаўленні постацей — іх партрэтнага ўвасаблення і рэканструкцыі строяў — мастакі імкнуліся максімальна наблізіцца да гістарычных рэалій. Вонкавы выгляд Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прастоле пачатку XVI стагоддзя і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 года. За аснову партрэтнага вобраза Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, касцюм ўзноўлены дзякуючы выяве з абраза «Пакланенне трох каралёў».

Рэканструкцыя постацей Вітаўта і Ягайлы выканана мастакамі Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном. Павел Лук стварыў шэраг скульптур на гістарычную тэматыку, у ліку якіх выявы Эміліі Плятэр, Кастуся Каліноўскага, Францыска Скарыны. Юрый Піскун працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У апошнія гады ім выканана рэканструкцыя гістарычных касцюмаў для Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Постаці Вітаўта і Ягайлы зоймуць пачэснае месца ў залах музея, прысвечаных сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Для шырокай аўдыторыі яны будуць даступныя на працягу дзесяці дзён — з 25 кастрычніка па 3 лістапада.

Праект па рэканструкцыі постацей Вітаўта і Ягайлы рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі «Japan Tobacco International» (JTI). Яе партнёрства з музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Дзякуючы фінансавай падтрымцы гэтай кампаніі сёлета ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь было рэалізавана сем сумесных праектаў.

————————————

Даведка «Р»

Імёны князёў Вітаўта і Ягайлы ўпісаны ў слаўныя старонкі беларускай гісторыі. Вітаўт (1350—1430) — князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага — самая славутая гістарычная постаць беларускай гісторыі, герой летапісаў і старабеларускай літаратуры. Пры ім Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці.

Ягайла (1348?—1434) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, кароль Польшчы. Быў дзяржаўным дзеячам еўрапейскага маштабу і заснавальнікам беларуска-польскай каралеўскай дынастыі. Супольнымі сіламі Вітаўт і Ягайла спынілі замежную агрэсію, атрымаўшы перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

Ірына СВІРКО, РЭСПУБЛIКА

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил России объединить усилия в сфере биотехнологий 

27 июля 2026
Читать новость
СПОРТ

На стадионе микрорайона Быхов-1 состоялся матч чемпионата Республики Беларусь по футболу во второй лиге

27 июля 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

День Военно-морского флота отпраздновали на Быховщине. Фото+видео

27 июля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

На Быховщине ярко и колоритно прошел районный фестиваль «Большая бард-рыбалка». Фото+Видео

27 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Безопасность на воде: как избежать опасности при катании на сапбордах

27 июля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Товарооборот с Калужской областью: цель — $1 млрд

27 июля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем