Каля Бялынічаў адкрыты археалагічны помнік эпохі мезаліту

Бялыніцкая зямля багатая на таямніцы. Праўда, асаблівай цікавасці і актыўнасці да археалагічных помнікаў раёна навукоўцы пакуль не праяўлялі. Прыкладам, чакаюць уважлівага даследчыка галоўчынскія гарадзішчы і руіны замка, ім варта таксама звярнуць сваю ўвагу і на гэтак званы “Заазерскі стоўнхэндж”, а палевае паселішча паблізу вёскі Лубяны – наогул унікальны для Беларусі гістарычны помнік…

Мажліва, так атрымалася па той простай прычыне, што да зусім нядаўняга часу Бялыніччына не “нараджала” свайго археолага. Аднак сітуацыя кардынальна памянялася. Колішні выпускнік гімназіі № 1 райцэнтра, а цяпер аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вашанаў якраз і займаецца археалогіяй. Прафесійны інтарэс маладога навукоўцы палягае ў даследаванні мезалітычных помнікаў і вывучэнні тэхналогіі апрацоўкі крэменю плямёнамі каменнага веку.

Аляксандр звярнуў увагу на стаянку неаліту і бронзавага веку, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Бялынічаў. У 1975 і 1982 гадах гэты помнік даследавалі вядомыя беларускія археолагі Вячаслаў Капыцін і Эдвард Зайкоўскі.

Адшуканыя матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі Аляксандру Вашанаву сцвярджаць, што тут знаходзілася і стаянка людзей эпохі мезаліту. Такім чынам, гэта першы вядомы на тэрыторыі раёна археалагічны помнік дадзенай эпохі. На двух раскопах помніка малады археолаг знайшоў каля дзвюх тысяч знаходак. Сярод іх ёсць і ўнікальныя, прыкладам, крэмянёвае вастрыё, якое суадносіцца з аналагічнымі знаходкамі яніславіцкай археалагічнай культуры.

«Характэрнымі для яніславіцкіх крамянёвых вырабаў з’яўляюцца ланцэтападобныя наканечнікі стрэл, доўгія тпрохкутнія ўкладышы са стромкай краявой рэтушшу, — тлумачыць Аляксандр Вашанаў. — Для нашага рэгіёну гэтыя знаходкі не характэрныя, і адшуканая мною з’яўляецца на сёння самай першай і пакуль адзінай на паўночна-ўсходняй Беларусі».

Апроч гэтага малады даследчык у гэтых ваколіцах адкрыў больш за два дзясяткі новых археалагічных помнікаў.

«Наогул, ваколіцы Бялынічаў, тэрыторыя раёна, — кажа Аляксандр, — вельмі перспектыўная і цікавая для археалагічных даследаванняў. Без перабольшвання, даследчыкаў чакаюць унікальныя знаходкі і фантастычныя адкрыцці».

Заўважым, што Аляксандру Вашанаву на правядзенні раскопак дапамагаюць і сябры-калегі: аспірант Белдзяржуніверсітэта археолаг Віталь Ашэйчык, аспірант Інстытута энергетыкі і ядзерных даследаванняў Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Арцём Ляўчук.

Хто ведае, магчыма, звяжуць свой далейшы лёс з археалогіяй і дабраахвотныя памочнікі аспірантаў – трэццякласнік гімназіі № 1 райцэнтра Даніла Кунцэвіч, які з даследчыкамі шчыруе на раскопах літаральна з першых дзён; вучні Свяцілавіцкай школы Дзмітрый Халмоў і Аня Чупыркіна, якіх зацікавіў настаўнік гісторыі Анатоль Марозаў. Калі так, то ёсць рэальны спадзеў на тое, што ў недалёкай будучыні найцікавейшыя археалагічныя помнікі раёна будуць вывучаны грунтоўна і дасканала.

Источник: zara.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем